Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску на 10% падаражэе праезд у гарадзкім транспарце 15:32, 19/06/2003, Радыё Свабода
Ад 1 ліпеня адна паездка ў сталічным аўтобусе, трамваі, тралейбусе ці на мэтро будзе каштаваць 220 рублёў – замест цяперашніх 200. Для пэнсіянэраў, студэнтаў i навучэнцаў кошт білета складзе 110 рублёў, а за праезд у экспрэсным аўтобусе давядзецца заплаціць 440 рублёў.
Такое рашэньне яшчэ 5 чэрвеня прыняў Менскі гарадзкі выканкам. 10 чэрвеня яно было афіцыйна зарэгістраванае, аднак шырока пра яго не паведамляюць. Кошт праязнога на адзін від транспарту на месяц складзе 9 900 рублёў. Адзінае, што не павялічыцца, – гэта цана, па якой талёнчыкі прадаюць кіроўцы гарадзкога транспарту. Як і цяпер, білет на месцы будзе каштаваць 250 рублёў.