Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
З турмы на апэрацыйны стол
15:06, 20/06/2003

Актывістку ЗУБРа Тацяну Елавую даставілі 20 чэрвеня ў 9 клінічную лякарню, дзе ёй зрабілі тэрміновую апэрацыю. Тацяна Елавая была арыштаваная 18 траўня ў час здачы выпускнога экзамену ў школе. Супрацоўнікі міліцыі прад’явілі Елавой рашэньне суда Цэнтральнага раёну Менску ад 19 траўня, згодна якому яна была завочна асуджаная да 10 сутак арышту. Прычына жорсткага прысуду – удзел у акцыі «Далоў тыранаў», якая выказвала салідарнасьць зь дзеяньнямі краінаў антыхусэйнаўскай кааліцыі па вызваленьні Іраку ад дыктатуры. Акцыя прайшла 3 красавіка ля амэрыканскай амбасады.

 ПАЛIТЫКА 

Віцебскіх апазыцыянэраў аштрафавалі на 2 мільёны рублёў
15:56, 20/06/2003

19 чэрвеня ў Віцебску сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі - БНФ Уладзімер Плешчанка і Аляксандар Салаўян аштрафаваныя на 2 мільёны рублёў. Як паведамляе прэс-служба КХП - БНФ, 19 чэрвеня актывісты арганізацыі зьбіралі ў цэнтры Віцебску подпісы пад заявамі ў суд на дзеяньні “антыбеларускага рэжыму па здачы сувэрынітэту й незалежнасьці Беларусі й плянаў анэксіі нашай краіны агрэсыўнай Расеяй” і былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Праціўнікаў усё ж такі болей
13:21, 20/06/2003

У “саюзу” Беларусі й Расеі больш праціўнікаў, чым прыхільнікаў. Такое меркаваньне ў інтэрвію "Союз-инфо" выказаў у Санкт-Пецярбургу першы намесьнік старшыні парлямэнцкага сходу "саюзу" (ПСС) Беларусі й Расеі Вадзім Папоў.

Падгайны не зьбіраецца перадаваць законапраект аб СМІ ў Раду Эўропы
13:14, 20/06/2003

У час сустрэчы з дыпляматамі АБСЭ, якая адбылася 17 чэрвеня, міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны заявіў, што не намерваецца перадаваць законапраект аб СМІ для разгляду ў Раду Эўропы, бо гэта не ўваходзіць у кола яго паўнамоцтваў. Перадаць дакумэнт міжнародным структурам пры жаданьні можа або Міністэрства замежных справаў, або “парлямэнт”, сказаў Падгайны. На дадзены час, паведаміў ён, праект закону пры адміністрацыі прэзыдэнта. Плянуецца, што праз два тыдні ён будзе пададзены на разгляд у “парлямэнт”.

АБСЭ сочыць за разьвіцьцём сытуацыі вакол «БДГ»
13:14, 20/06/2003

Як паведаміла прэс-сакратар беларускага офісу Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе Хайдзі Сьміт на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 19 чэрвеня, прадстаўнікі офісу прысутнічаюць на ўсіх паседжаньнях суда па “БДГ” і пішуць справаздачы, якія адпраўляюць у цэнтральны офіс арганізацыі ў Вене. Акрамя таго, супрацоўнікі АБСЭ ўжо атрымалі пратаколы аб канфіскацыі накладу выданьня і зараз спрабуюць вызначыць, наколькі законна гэта было зроблена. У ліпені 2003 году, паведаміла Хайдзі Сьміт, кіраўнік офісу АБСЭ Эбэрхард Хайкен выступіць у Радзе Эўропы з дакладам аб сытуацыі ў Беларусі.

Бацькоў ліцэістаў прынялі ў адміністрацыі прэзыдэнта
13:12, 20/06/2003

19 чэрвеня ў адміністрацыі прэзыдэнта прынялі бацькоў навучэнцаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. У сустрэчы з супрацоўнікам адміністрацыі Мікалаем Шаўцовым прынялі ўдзел сябры бацькоўскага камітэту ліцэю Алена Санько і Сяргей Занкевіч.

Тэкст выступу новага амбасадара ЗША ў Менску цалкам
12:46, 20/06/2003

Амэрыканскі дыплямат Джордж Крол, прызначаны прэзыдэнтам Джорджам Бушам новым амбасадарам ЗША ў Менску выступіў 18 чэрвеня на слуханьнях у Камітэце па замежных справах Сэнату ЗША, прысьвечаным зацьвярджэньню яго кандыдатуры. Крол заявіў, што, на думку амэрыканскай адміністрацыі, надзеі на пераўтварэньні Беларусі ў нармальную дэмакратычную дзяржаву не спраўдзіліся. Прыярытэтным накірункам дзейнасьці амэрыканскай амбасады ў Менску павінна стаць пашырэньне кантактаў зь беларускімі грамадзянамі, асабліва моладзьдзю, якой ЗША намерваюцца аказваць падтрымку ў стварэньні грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ, дэмакратыі й рынкавай эканомікі. Акрамя таго, сказаў Крол, Злучаныя Штаты “маюць сур’ёзную занепакоенасьць у сувязі з роляй Беларусі ў перадачы ўзбраеньняў і іншых матэрыялаў” так званым праблемным дзяржавам. Прапануем Вашай увазе тэкст выступу новага амбасадара ЗША ў Менску цалкам.

Офіс АБСЭ крытыкуе ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна
12:41, 20/06/2003

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, 18 чэрвеня прадстаўнікі Офісу АБСЭ ў Менску наведалі спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік па вуліцы Акрэсьціна. Супрацоўнікі спэцпрыёмніка пацьвердзілі, што наведваньне адбылося і што абмяркоўваліся ўсе скаргі на ўмовы ўтрыманьня ў дадзенай установе. Прадстаўнікі офісу АБСЭ агледзілі камэры прыёмніку-разьмеркавальніка й прыйшлі да высновы, што ўмовы ўтрыманьня зьняволеных не адпавядаюць прымальным стандартам.

Абаронім аятолу й любімага кіраўніка Кім Чэн Іра!
10:54, 20/06/2003, Андрэй Фёдараў, Белорусские новости

Невялікая пераможная вайна Злучаных Штатаў супраць Іраку, падобна, не прымусіла беларускае кіраўніцтва зьмяніць свой пункт погляду на сытуацыю ў сьвеце. Зараз Менск ўвязваецца ў новую сварку зь дзядзькам Сэмам – ужо адносна Ірану й Паўночнай Карэі. А падкладка таксама – нелюбоў да Амэрыкі зь яе навязьлівай ідэяй дэмакратыі.

Лукашэнка ў чарговы раз сабраўся на трэці тэрмін
10:53, 20/06/2003, Полит.Ру

Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў пра сваю гатоўнасьць у трэці раз стаць прэзыдэнтам у выпадку, калі “хтосьці будзе ствараць нестабільнасьць” і краіна “ня будзе рухацца да спакою й парадку”. На нарадзе адносна ўвядзеньня адзінай валюты Беларусі й Расеі Лукашэнка паабяцаў абавязкова запытаць у народа дазвол балятавацца на трэці тэрмін. Натуральна, для гэтага спачатку патрабуецца зьмяніць канстытуцыю, правесьці рэфэрэндум і папрасіць народ даць “дабро” на зьмену канстытуцыі. Ну а пасьля ўнесьці неабходныя зьмены, правесьці выбары й стаць прэзыдэнтам.

Беларусь ня будзе ўзводзіць помнікі нямецкім жаўнерам
10:52, 20/06/2003, Интерфакс

Міністэрства абароны Беларусі выступае супраць стварэньня помнікаў і абеліскаў на месцы захаваньняў парэшткаў нямецкіх жаўнераў і афіцэраў. “Беларускі бок лічыць магчымым у дадзенай сытуацыі весьці размову толькі аб вызначэньні межаў захаваньняў, пошуку парэшткаў і ўсталяваньні імёнаў”, -- заявіў памочнік міністра абароны па маральна-псыхалягічным забясьпячэньні ўзброеных сілаў Беларусі палкоўнік Уладзімер Сераштан на прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў чацьвер.

Баптысты не прымаюць новы закон аб рэлігіі
10:50, 20/06/2003

Саюз эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў зьвярнуўся да старшыні Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Беларусі Станіслава Буко зь лістом, у якім гаворыцца, што рэлігійныя супольнасьці і арганізацыі Саюзу ЕХБ ня могуць прымаць на сябе забавязкі, паводле новай рэдакцыі закону “Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях”.

Інтэрнэт-дысыдэнт асуджаны да 13 гадоў турмы
10:49, 20/06/2003, Лента.Ру

Вьетнамскі доктар Фам Хон Сон (Pham Hong Son), які авбінавачваецца ў разьмяшчэньні ў Інтэрнэце тэкстаў антыўрадавага зьместу, быў прызнаны віноўным у шпіянажы і асуджаны да 13 гадоў пазбаўленьня волі, перадае Reuters. Адным з галоўных абвінавачваньняў, высунутых супраць Сона, зьяўляецца тое, што ён перавёў на вьетнамскую мову і разьмясьціў у Інтэрнэце артыкул "Што такое дэмакратыя", арыгінал якой знаходзіцца на сайце Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Офіс АБСЭ ў Беларусі занепакоены ўзмацненьнем рэпрэсіяў
10:48, 20/06/2003, Радыё Свабода

Пра гэта 19 чэрвеня заявіла на сваёй прэсавай канфэрэнцыі супрацоўніца офісу Гайды Сьміт. Падставай сталі апошнія падзеі вакол незалежных газэтаў, няўрадавых арганізацыяў і Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Машына часу з адваротным ходам
15:22, 20/06/2003, Канстанцін Скуратовіч, Народная воля

Місія Усясьветнага банку па дасьледаваньні беднасьці ў Беларусі агучыла папярэднія вынікі сваёй працы і стала аўтарам самай вялікай сэнсацыі апошніх гадоў. Аказваецца (да такой высновы прыйшлі адмыслоўцы місіі), "за пэрыяд з 1996 па 2000 год Беларусь дасягнула значнага прагрэсу па скарачэньні колькасьці людзей, якія жывуць у беднасьці. У вобласьці паскарэньня скрайняй беднасьці таксама дасягнуты значны прагрэс ..." Атрымоўваецца, дарэмна Лукашэнка ладзіў разгон сваім міністрам у пачатку зімы, калі сьцьвярджаў, што яны фактычна рабуюць народ, залязаючы ў яго кішэні і забіраючы нават тое, што туды не паклалі. Атрымоўваецца, дарэмна ён аб’яўляў год годам абароны народа. У тым ліку -- ад свайго ўраду.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У эканоміцы Беларусі захоўваецца негатыўная тэндэнцыя разьвіцьця інвэстыцыйнай сфэры
16:45, 20/06/2003

У эканоміцы Беларусі захоўваецца агульная негатыўная тэндэнцыя разьвіцьця інвэстыцыйнай сфэры, якая выяўляецца ў нізкім узроўні інвэстыцыяў і недастатковым нават для простага ўзнаўленьня асноўных вытворчых фондаў.

Замежныя інвэстыцыі Лукашэнку непакояць
16:43, 20/06/2003, Радыё Свабода

Наведаўшы Берасьце, Аляксандар Лукашэнка заявiў, што беларуская эканомiка павiнна разьвiвацца найперш уласным коштам, каб ня трапiць у кабалу да замежных iнвэстараў. Лукашэнка таксама абвесьцiў пра намер правесьцi рэвiзiю ўсiх створаных у Беларусi свабодных эканамiчных зонаў.

Улады Беларусі не гатовыя да ўвядзеньня расейскага рубля
15:14, 20/06/2003

Улады Беларусі не гатовыя да ўвядзеньня расейскага рубля, нягледзячы на саступкі Расеі ў гэтым пытаньні. Такое меркаваньне "Интерфаксу" выказаў беларускі незалежны экспэрт Валеры Дашкевіч. Паводле яго, падрыхтаваны праект пагадненьня аб увядзеньні ў Беларусі расейскага рубля практычна цалкам здымае раней выказаныя пярэчаньні беларускага боку. "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь атрымаў практычна ўсе паўнамоцтвы, на якія разьлічваў, уключаючы абмежаваную магчымасьць эмісіі безнаяўных грошай", - адзначыў ён. Пры гэтым, як лічыць В.Дашкевіч, улады і эканоміка краіны не гатовыя да ўвядзеньня расейскага рубля. "У беларускага ўраду было дастакова часу, каб уніфікаваць з Расеяй падаткавую, бюджэтную, мытную і манетарную палітыку. Але зроблена вельмі мала, бо рэформы немагчымыя праз адсутнасьць палітычнай волі”, - сказаў экспэрт.

Патрэба беларускай эканомікі ў інвэстыцыях да 2010 году складае 37 мільярдаў даляраў
15:10, 20/06/2003

Агульны аб’ём інвэстыцыяў у асноўны капітал павінен павялічыцца да 2010 году ў Беларусі ў 2,5 разы ў параўнаньні з 2000 годам і скласьці 37 млрд. даляраў ЗША. Пра гэта паведамілі "Интерфаксу" ва ўрадзе рэспублікі, спасылаючыся на асноўныя парамэтры й задачы інвэстыцыйнай палітыкі да 2010 году, якія вызначаныя Нацыянальнай праграмай прыцягненьня інвэстыцыяў.

На будаўніцтва жыльля няма грошай
13:50, 20/06/2003, БДГ

У апошні час толькі каля 8 адсоткаў жыхароў Віцебску, якія стаяць у чарзе на жыльлё, пагаджаюцца на будаўніцтва кватэр зь дзяржаўнай падтрымкай. Астатнія ў чарзе адмаўляюца ад такой магчымасьці праз адсутнасьць грошай. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу па кіраваньні будаўнічым комплексам Віцебскага гарвыканкаму Ўладзімер Каташук 18 чэрвеня на паседжаньні прэзыдуюму гарсавету, камэнтуючы сытуацыю з будаўніцтвам у горадзе.

Вэртыкаль і бізнэс Курапаты не цікавяць
13:50, 20/06/2003

Прадстаўнікі дзяржаўных і камэрцыйных структураў праігнаравалі ўдзел у паседжаньні “круглага стала” “Курапаты – 15 гадоў абароны”, якое 19 чэрвеня адбылося ў Менску, у канфэрэнц-залі гатэлю “Планета”.

Заробак плаціць няма чым
13:49, 20/06/2003, БДГ

На ААТ “Орша” склалася перадстрайкавая сытуацыя: патрабаваньні прафсаюзаў да 20 чэрвеня выплаціць заробак за красавік наўрадці будуць выкананыя.

Падаражэў праезд на таксі
13:48, 20/06/2003, фотa IREX/Promedia

19 чэрвеня ў Беларусі на 16 адсоткаў вырас межавы ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў легкавымі таксоўкамі ў дзённы час. Як патлумачыў БелаПАН дырэктар дэпартамэнту аўтамабільнага транспарту Міністэрства транспарту й камунікацыяў Валеры Міленькі, рост кошту паслуг таксі абумоўлены павелічэньнем коштаў на паліва, запасныя часткі й камплектавыя.

«Чорныя сьпісы» барысаўскіх неплатнікаў
13:15, 20/06/2003

Беспрэцэдэнтную акцыю супраць злосных неплатнікаў квартплаты ўчынілі з дазволу ўладаў камунальныя службы Барысаву. У сьвежым нумары самай папулярнай мясцовай газэты “Борисовские новости” яны апублікавалі імёны даўжнікоў, якія пражываюць у цэнтры гораду. Адначасова ў іншым матэрыяле агучаны сьпіс жыхароў гораду й раёну, якія даўно не плоцяць за прыродны газ. Служба ўліку вытворчага ўчастку “Барысаўміжрайгаз” у камэнтары да публікацыі паведамляе, што з пачатку году з 179 выяўленых даўжнікоў у 60 газ ужо адключаны, перадае БелаПАН.

І зноў затрымкі з выплатай заробкаў
11:02, 20/06/2003

Па стану на 18 чэрвеня два баранавіцкіх прадпрыемства (трыкатажная фабрыка “Бавэрці” і прадпрыемства сацыяльнай дапамогі інвалідам “Дапамога”) не выплаціцлі заробную плату работнікам яшчэ за сакавік, пяць -- за красавік. Як паведаміла на пасежданьні гарвыканкаму супрацоўнік ўпраўленьня эканомікі Ніна Арцюх, агульная запазычанасьць гарадзкіх прадпрыемстваў па заробнай плаце пераўзышла 100 млн. рублёў. Паводле яе, на многіх прадпрыемствах затрымкі з выплатай заробку сталі даўно кранічнымі.

У Гомельскай вобласьці расьце колькасьць беспрацоўных
11:01, 20/06/2003, www.praca.by

Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Гомельскай вобласьці складае на дадзены час 24,2 тыс. чалавек. Гэта амаль на 5 тыс. чалавек болей, чым на адпаведную дату леташнега году. Як паведамілі ва ўпраўленьні службы занятасьці насельніцтва, узровень беспрацоўя па вобласьці складае зараз 3,8%.

Для беларускай птушкі мяжа па-ранейшаму на замку
10:59, 20/06/2003, ОНТ

Не ўдаецца цягам 10 дзён дабіцца адмены абмежаваньня Расеяй ўвозу беларускай птушкі, прадукцыі зь яе і яек. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі й харчаваньня ня могуць ацаніць эканамічныя наступствы абмежаваньня.

У Беларусі плянуецца стварыць новы тэлевізійны канал
10:58, 20/06/2003

У Беларусі плянуецца стварыць новы тэлевізійны канал. Гэта будзе адзіны канал МТРК. Паводле словаў Людмілы Сідаровіч, для стварэньня новага тэлеканала плянуецца выдзяліць частоты прадстаўніцтвам кампаніі ва ўсіх краінах СНД.

Лукашэнка водзіць Пуціна за нос
10:56, 20/06/2003, Ігар Плугатароў, Раман Якаўлеўскі, `Независимая газета`

Абацаньне, дадзенае ў пачатку чэрвеня Аляксандрам Лукашэнкам расейскаму міністру фінансаў Аляксею Кудрыну і кіраўніку Цэнтральнага банку Расеі Сяргею Ігнацьеву аб тым, што ён адмовіцца ад валютнага сувэрынітэту (у прыватнасьці, пагодзіцца з тым, каб эмісійны цэнтар знаходзіўся ў Маскве), спатрэбілася яму для новай масіраванай кампаніі эканамічнага шантажу Расеі, лічаць беларускія й расейскія экспэрты. Гэта выпрабаваны прыём, да якога беларускі бацька найбольш часта прыбягае з таго часу, як улада ў Расеі перайшла да Ўладзімер Пуціна і ў расейска-беларускіх дачыненьнях пачаліся сур’ёзныя разыходжаньні ў падыходах да будаўніцтва “саюзнай дзяржавы”.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: