Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вэртыкаль і бізнэс Курапаты не цікавяць
13:50, 20/06/2003

Прадстаўнікі дзяржаўных і камэрцыйных структураў праігнаравалі ўдзел у паседжаньні “круглага стала” “Курапаты – 15 гадоў абароны”, якое 19 чэрвеня адбылося ў Менску, у канфэрэнц-залі гатэлю “Планета”.

Як адзначыў каардынатар грамадзкай ініцыятывы "За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты" культуроляг Вацлаў Арэшка, урочышча, якое зьяўляецца ўнікальным помнікам гісторыі, месцам масавага забойства палітычных рэпрэсіяў 1930-1940-х гадов, цягам апошніх гадоў стала аб’ектам, вакол якога разгортваюцца разнастайныя будаўнічыя ініцыятывы, перадае БелаПАН.

На тэрыторыі Курапатаў зьдзяйсьняюцца акты вандалізму, прычым неаднаразова апаганьваўся дар народа ЗША – памятны знак, усталяваны ў 1994 годзе ў час візыту ў Беларусь прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана. “І сёньня, нягледзячы на адсутнасьць канчаткова зацьверджанага праекту ахоўнай зоны гістарычна-культурнай каштоўнасьці, працягваюцца будаўнічыя працы на прылеглай да ўрочышча тэрыторыі”, -- сказаў В.Арэшка. Ён выказаў жаль, што прадстаўнікі дзяржаўных і камэрцыйных структураў, у тым ліку Савету міністраў, “палаты прадстаўнікоў”, будаўнічых і праектовых арганізацыяў, адмовіліся прыняць удзел у дыялёгу з грамадзкасьцю, каб выпрацаваць рэкамэндацыі па захаваньні й мэмарыялізацыі Курапатаў.

У выніку трохгадзінавага абмеркаваньня прадстаўнікі грамадзкасьці вызначылі кола праблемаў урочышча. Сярод іх – канчатковае вызначэньне парамэтраў ахоўнай зоны помніка і яго юрыдычнага статуса, ліквідацыя будаўнічай базы, узьвядзеньне праваслаўнай капліцы ў межах, прадугледжаных праектам, прадухіленьне фактаў вандалізму на тэрыторыі гістарычна-культурнай каштоўнасьці, а таксама правядзеньне яе мэмарыялізацыі.

На сустрэчы былі вызначаныя прыярытэты ў дзеяньнях грамадзкасьці па абароне ўрочышча. Сутнасьць іх у тым, каб прымусіць будаўнічую базу пакінуць тэрыторыю Курапатаў. А праваслаўны прыход – дзейнічаць у рамках праекту ўзьвядзеньня капліцы. Для гэтага вырашана ажыцьцяўляць сталы грамадзкі кантроль за будаўнічымі працамі ва ўрочашчы. Разам з тым патрабуецца тэрмінова адгарадзіць Курапаты і ўсталяваць на ўваходзе ахоўную дошку, а таксама дабівацца сталага дзяжурства ва ўрочашчы супрацоўнікаў міліцыі Менскага раёну.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: