Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Офіс АБСЭ ў Беларусі занепакоены ўзмацненьнем рэпрэсіяў
10:48, 20/06/2003, Радыё Свабода

Пра гэта 19 чэрвеня заявіла на сваёй прэсавай канфэрэнцыі супрацоўніца офісу Гайды Сьміт. Падставай сталі апошнія падзеі вакол незалежных газэтаў, няўрадавых арганізацыяў і Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

Спадарыня Сьміт патлумачыла журналістам: менскі офіс АБСЭ ня толькі займаецца маніторынгам падзеяў у Беларусі, але й дамагаецца хуткай і дзейснай рэакцыі на свае справаздачы і паведамленьні. У якасьці прыкладаў Гайды Сьміт назвала ліст упаўнаважанага АБСЭ ў справе свабоды СМІ Фраймута Дувэ на імя міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава і заяву грэцкага старшынёўства ў Эўразьвязе. У абодвух гэтых дакумэнтах выказаная закляпочанасьць сытуацыяй зь беларускімі недзяржаўнымі газэтамі.

Супрацоўніца менскага офісу падкрэсліла занепакоенасьць пашырэньнем рэпрэсіяў у Беларусі:

-- Улічваючы пазыцыю АБСЭ наконт назіраньня за падобнымі падзеямі, мы паведамлялі наконт узмацненьня рэпрэсіяў на грамадзянскую супольнасьць. Мы надаем вялікае значэньне гэтым падзеям. Шчыльна працуем над праектам Закону аб мэдыях. Працягваем сачыць за падзеямі вакол гуманітарнага ліцэю, няўрадавых арганізацыяў Беларусі. Мы ставімся да такіх рэчаў вельмі й вельмі сур’ёзна, і таму будзем і далей уважліва сачыць за імі. Спрабуем прыцягнуць да падзеяў як мага больш увагі міжнародных інстытуцыяў і грамадзкасьці, а таксама забясьпечыць свабоду выказваньняў у Беларусі”.

Спадарыня Сьміт паведаміла, што цяпер офіс АБСЭ займаецца некалькімі канкрэтнымі праектамі. Сярод іх, напрыклад, сумесны з Нацыянальнай Акадэміяй навук праект аб памежным супрацоўніцтве у рэгіёне Палесься. Яшчэ адзін праект прадугледжвае ўвядзеньне альтэрнатыўнага пакараньня для некаторых катэгорыяў асуджаных.

У найбліжэйшых плянах — арганізацыя паездкі кіраўніцтва абласных выканаўчых камітэтаў Беларусі ў Польшчу дзеля вывучэньня досьведу самакіраваньня ў гэтай краіне, а таксама правядзеньне сэмінараў у справе паляпшэньня выбарчага заканадаўства Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: