Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь ня будзе ўзводзіць помнікі нямецкім жаўнерам 10:52, 20/06/2003, Интерфакс
Міністэрства абароны Беларусі выступае супраць стварэньня помнікаў і абеліскаў на месцы захаваньняў парэшткаў нямецкіх жаўнераў і афіцэраў. “Беларускі бок лічыць магчымым у дадзенай сытуацыі весьці размову толькі аб вызначэньні межаў захаваньняў, пошуку парэшткаў і ўсталяваньні імёнаў”, -- заявіў памочнік міністра абароны па маральна-псыхалягічным забясьпячэньні ўзброеных сілаў Беларусі палкоўнік Уладзімер Сераштан на прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў чацьвер.
Сераштан распавёў, што ў выпадку, калі вышукны батальён Мінабароны, які займаецца пошукам парэшткаў жаўнераў папярэдніх войнаў, знаходзіць месцы захаваньняў нямецкіх вайскоўцаў, то ён толькі вызначае іх межы й паведамляе дадзеныя нямецкаму боку.
Ён паведаміў, што за час існаваньня вышукнога батальёну з 1995 году былі знойдзеныя парэшткі 8890 людзей, перезахавана 7009 чалавек, якія загінулі ў гады войнаў, вызначаныя межы захаваньняў 226010 чалавек, высьветленыя імёны 5958 чалавек. Паводле дадзеных Міністэрства абароны на сёньня ў беларускай зямле яшчэ знаходзяцца парэшткі каля мільёна не ўстаноўленых ахвяраў розных войнаў.