Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падгайны не зьбіраецца перадаваць законапраект аб СМІ ў Раду Эўропы 13:14, 20/06/2003
У час сустрэчы з дыпляматамі АБСЭ, якая адбылася 17 чэрвеня, міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны заявіў, што не намерваецца перадаваць законапраект аб СМІ для разгляду ў Раду Эўропы, бо гэта не ўваходзіць у кола яго паўнамоцтваў. Перадаць дакумэнт міжнародным структурам пры жаданьні можа або Міністэрства замежных справаў, або “парлямэнт”, сказаў Падгайны. На дадзены час, паведаміў ён, праект закону пры адміністрацыі прэзыдэнта. Плянуецца, што праз два тыдні ён будзе пададзены на разгляд у “парлямэнт”.