Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
І зноў затрымкі з выплатай заробкаў 11:02, 20/06/2003
Па стану на 18 чэрвеня два баранавіцкіх прадпрыемства (трыкатажная фабрыка “Бавэрці” і прадпрыемства сацыяльнай дапамогі інвалідам “Дапамога”) не выплаціцлі заробную плату работнікам яшчэ за сакавік, пяць -- за красавік. Як паведаміла на пасежданьні гарвыканкаму супрацоўнік ўпраўленьня эканомікі Ніна Арцюх, агульная запазычанасьць гарадзкіх прадпрыемстваў па заробнай плаце пераўзышла 100 млн. рублёў. Паводле яе, на многіх прадпрыемствах затрымкі з выплатай заробку сталі даўно кранічнымі.
Са спазьненьнем на адзін-два месяцы з работнікамі разьлічваюцца завод станкапрыладаў, Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’днаньне, абутковая фабрыка, камбінат надомнай працы. Акрамя таго, на 30 прамысловых і двух транспартных прадпрыемствах узровень заробку не дацягвае нават да эквівалента ў 100 даляраў. Асабліва цяжкая сытуацыя, паводле Ніны Арцюх, склалася на прадпрыемствах лёккай прамысловасьці, дзе занятыя 7 тысячаў гараджанаў, ці 29% ад агульнай колькасьці ўсіх работнікаў прамысловасьці.
На гэтых прадпрыемствах сярэдні заробак – 119 тыс. рублёў. Многія фабрыкі не ў стане выплаціць нават 30-даляравы мінімум, за якім пачынаецца рыса беднасьці. Напрыклад, сярэдні заробак работнікаў абутковай фабрыкі трошкі болей за 23 даляры ў эквіваленце, трыкатажнай фабрыкі – 33 даляры.