Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На ААТ “Орша” склалася перадстрайкавая сытуацыя: патрабаваньні прафсаюзаў да 20 чэрвеня выплаціць заробак за красавік наўрадці будуць выкананыя.
Калі адміністрацыя ня выдасьць заробную плату, на заводзе будзе абвешчаны ўсеагульны страйк. Аднак грошай у прадпрыемства няма і ўзяць няма адкуль -- чарговы крэдыт заводу ўжо не даюць. Як паведамляе газэта “Віцебская трыбуна”, рэвізія, якая нядаўна мела месца, выявіла мноства парушэньняў, учыненых пры закупцы матэрыялаў і збыце гатовай прадукцыі. З гэтай прычыны з галіновага міністэрства паступіў грозны загад – тэрмінова правесьці дэтальную інвэнтарызацыю і, пры неабходнасьці, паўторную рэвізію. Але ці паўплываюць праверкі на эканамічнае становішча заводу -- ніхто сказаць ня можа.