Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З турмы на апэрацыйны стол
15:06, 20/06/2003

Актывістку ЗУБРа Тацяну Елавую даставілі 20 чэрвеня ў 9 клінічную лякарню, дзе ёй зрабілі тэрміновую апэрацыю. Тацяна Елавая была арыштаваная 18 траўня ў час здачы выпускнога экзамену ў школе. Супрацоўнікі міліцыі прад’явілі Елавой рашэньне суда Цэнтральнага раёну Менску ад 19 траўня, згодна якому яна была завочна асуджаная да 10 сутак арышту. Прычына жорсткага прысуду – удзел у акцыі «Далоў тыранаў», якая выказвала салідарнасьць зь дзеяньнямі краінаў антыхусэйнаўскай кааліцыі па вызваленьні Іраку ад дыктатуры. Акцыя прайшла 3 красавіка ля амэрыканскай амбасады.

На Акрэсьціна Тацяну пасадзілі ў камэру памерам 4х4 мэтры, дзе акрамя яе знаходзіліся яшчэ шэсьць бамжоў, прастытутка й хуліганка. Праз гадзіну ў Тацяны паднялася тэмпература, але адміністрацыя спэцпрыёмніку адмовілася выклікаць доктара. На раніцу стан пагоршыўся, але доктар абмежаваў сваю дапамогу таблеткай асьпірыну. Цягам дня стан Тацяны Елавой працягваў пагаршацца. Дзяжурны фельчар адмаўляўся выклікаць “хуткую” і аказваць якуюйсьці дапамогу. Толькі ў дзесяць вечара, калі ў Елавой пачалося запаленьне пераносіцы, была выкліканая "хуткая". Доктар “хуткай дапамогі” сказаў, што калі хворай неадкладна не аказаць кваліфікаванай мэдычнай дапамогі, то запаленьне пярэйдзе на мазгі. Толькі пасьля гэтага Елавую адвезьлі ў 9-ую лякарню на міліцэйскай машыне.

Ужо ноччу Тацяне зрабілі апэрацыю на пераносіцы. Зараз яна знаходзіцца ў рэанімацыі 9-ай клінічнай лякарні. Аднаму з актывістаў ЗУБРа ўдалося пагаварыць зь ёй. Паводле Тацяны Елавой, апэрацыя па незразумелай прычыне праводзілася без наркозу, яна адчувала дзікі боль. Нават аднаму зь міліцыянтаў, які знаходзіўся ў апэрацыйнай, стала блага. Сёньня па-ранейшаму ёсьць небясьпечнасьць таго, што запаленьне можа перайсьці на мазгі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: