Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімер Арлоў: «Яго сэрца білася па-беларуску»
09:57, 23/06/2003, Радыё Свабода

Гісторык Уладзімер Арлоў пра Васіля Быкава:

-- Я не магу згадаць, калі ўпершыню пачуў імя Васіля Быкава. Мне здаецца, што ён прысутнічаў у маёй сьвядомасьці заўсёды, прынамсі з таго часу, калі я ўсьвядоміў сябе беларусам.


Але сапраўднае адкрыцьцё Быкава адбылося, пэўна, пасьля зьяўленьня яго аповесьці “Знак бяды” – твора, знакавага для нашай літаратуры, шмат у чым вызначальнага. І сёньня, згадваючы першыя свае ўспаміны, першыя згадкі пра гэтае імя, я таксама ня мог не згадаць і мае апошнія размовы з Васілём Уладзімеравічам, якія адбыліся ў пачатку чэрвеня, калі ён вярнуўся ў Беларусь. Я быў уражаны тым, што ён шмат чаго чытаў, ведае, з апошніх публікацыяў, з апошніх кніг. Я думаю, дзякуючы вам, журналістам “Свабоды”. Але і дзякуючы таму, што яго розум заставаўся да канца вострым і яго сэрца білася па-беларуску. І падчас гэтай размовы зь ім я перадаў яму просьбу аднаго з прафсаюзных лідэраў Беларусі, просьбу, прапанову заняцца рэстаўрацыяй яго роднага дома, на Ушаччыне. Я быў вельмі ўражаны, калі Васіль Уладзімеравіч сказаў: “Не рабіце гэтага, таму што пасьля рэстаўрацыі гэты дом спаляць”. Мне хочацца спадзявацца, што наш нацыянальны прарок усё-ткі ў дадзенай сытуацыі памыляўся. Тым больш, што цяпер сапраўды трэба паклапаціцца пра тое, каб захаваўся дом Быкава на яго радзіме, каб гэты дом стаў мэмарыялам.

У мяне на стале зараз апошняя кніга Васіля Быкава, карэктуру якой ён яшчэ чытаў сам – гэта кніга “Доўгая дарога дадому”. Яна разгорнутая на 283 ст., на палове, і... гэтая дарога Быкава дадому закончылся. Горка і балюча, што гэта ня здарылася пазьней, але ёсьць свая сымболіка ў тым, што гэтая дарога завяршылася на роднай зямлі, і можа быць, тое, што Беларусь паклікала яго, беларуская зямля прыме яго, гэта важней за ўсялякія дзяржаўныя ўзнагароды.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: