Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
23 чэрвеня намесьніку старшыні Партыі БНФ, прафэсару Юрыю Хадыку споўнілася 65 гадоў. Гэтую дату прафэсар сустрэў у камэры спэцпрымальніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна ў Менску, дзе ён адбывае 15 сутак арышту за ўдзел у Народным маршы “За лепшае жыцьцё!”. Адміністрацыя спэцпрымальніка не дазволіла перадаць прафэсару нават кветкі. Аргкамітэт і прэс-цэнтар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 віншуюць Юрыя Хадыку з Днём народзінаў і жадаюць яму мужнасьці, цярпеньня, сілаў, здароўя. За нашую й вашую свабоду!