Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Цэнзура на FM-радыё
16:24, 23/06/2003

Міністэрства інфармацыі Беларусі загадала кіраўнікам усіх радыёстанцыяў FM-дыяпазону ў канцы кожнага працоўнага дня дасылаць у гэтае ведамства поўную раздрукоўку сваіх інфармацыйных выпускаў і плэй-лісты. Зьбірае і аналізуе гэтыя матэрыялы Галоўнае аналітычнае ўпраўленьне Міністэрства інфармацыі. Свае дзеяньні супрацоўнікі міністэрства тлумачаць неабходнасьцю выкананьня прэзыдэнцкага ўказу №516 ад 24-га верасьня 2001 г. «О совершенствовании системы республиканских органов государственного управления и других государственных организаций, подчиненных Правительству Республики Беларусь».

Нарада з удзелам міністра інфармацыі і кіраўнікоў FM-радыёстанцыяў, на якой апошнія былі азнаёмленыя з новымі правіламі, адбылася ў міністэрстве 7-га чэрвеня. Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміў вядучы спэцыяліст Галоўнага аналітычнага ўпраўленьня Дзьмітры Конанаў, абавязкам якога цяпер зьяўляецца збор і аналіз эфірных матэрыялаў FM-станцыяў.

Як патлумачыў сп. Конанаў, у канцы працоўнага дня ўсе радыёстанцыі, што працуюць у FM-дыяпазоне, павінны дасылаць яму поўныя раздрукоўкі тэкстаў інфармацыйных выпускаў і плэй-лісты (сьпіс музычных кампазыцяў і расклад праграмаў, што гучалі напрацягу дня ў эфіры). Абавязак падаваць у Міністэрства інфармацыі плэй-лісты тлумачыцца тым, што зь ліпеня ў этыры кожнай радыёстанцыі, якая вяшчае ў Беларусі, павінна быць ня менш за 50% беларускай музыкі (не блытаць зь беларускамоўнай), паведамляе «БДГ».

Паводле сп. Конанава, яго функцыя - сачыць за зьместам FM-праграмаў на прадмет парушэньня заканадаўства аб СМІ. Дагэтуль міністэрства пэрыядычна адслухоўвала эфір камэрцыйных радыёстанцыяў, але тэхнічных магчымасьцяў для рэгулярнага кантролю ня мела. Між тым, са словаў сп. Конанава, "шмат чаго адбываецца ў СМІ, і часам неабходна мець на руках доказы".

Конанаў кажа, што покуль ніякіх парушэньняў заканадаўства ў міністэрстве не зафіксавалі, аднак ня ўсе кіраўнікі FM-станцыяў выконваюць прадпісаньне міністра і дасылаюць свае матэрыялы. Падчас нарады "ніхто з іх не выказваў ніякіх пярэчаньняў" адносна новых правілаў супрацоўніцтва зь міністэрствам, - запэўніў Дз. Конанаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: