Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Івонка Cурвілла: «Мы страцілі найбольш выдатнага прадстаўніка нашай культуры»
09:58, 23/06/2003, Радыё Свабода

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла выказвае спачуваньні ўсім, хто любіў Васіля Ўладзімеравіча.

-- Я лічыла яго адным з найбольш любых, паважаных людзей, якіх я ведаю. Тое спатканьне было такое цудоўнае, сапраўды, і гонар і шчасьце, што мне Бог дазволіў яго пазнаць у Празе. Два разы я спатыкалася зь ім у Празе, і абодва разы была сапраўды захопленая гэтымі спатканьнямі. І страшэнны боль, калі я атрымала вестку пра ягоную сьмерць. Чалавека, якога я так моцна паважала і любіла, страцілі мы. Ня толькі вялікага беларуса, якім кожны з нас ганарыўся, але і найбольш выдатнага прадстаўніка нашай культуры 20-га і пачатку 21-га стагодзьдзя. Асірацелі ўсе мы, увесь беларускі народ. Вечная яму памяць. З глыбіні сэрца хачу перадаць самыя шчырыя спачуваньні ўсім, спадарыні Ірэне і ўсім прыяцелям і сям’і Васіля Быкава”.

Усім вядома, што Быкава называлі сумленьнем Беларусі, і я поўнасьцю падзяляю гэтую думку. Ён быў адданы, ён любіў наш народ, фактычна, ён так моцна любіў наш народ, што ня мог не падтрымліваць нашага руху за незалежнасьць, за волю Беларусі. Вялікім натхненьнем ён быў для мяне і, я думаю, для кожнага з маіх супрацоўнікаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: