Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту штомесяц расьце на 5% 10:32, 24/06/2003
Сярэднемесячны рост колькасьці карыстальнікаў беспарольнага доступу да інтэрнэт-рэсурсаў у дзяржаўным сеціве перадачы дадзеных рэспубліканскага аб’яднаньня “Белтэлеком”, першаснага інтэрнэт-правайдэра ў Беларусі, складае каля 5%.
Як паведаміў "Интерфаксу" начальнік аддзелу перадачы дадзеных аб’яднаньня Алег Сякліцкі, на дадзены час у рэспубліцы паслугай dial up у сеціве "Белпак", якую прадастаўляе "Белтэлекам”, штомесяц карыстаюцца больш за 106 тыс. абанэнтаў Беларусі, зь якіх каля 50% знаходзіцца ў Менску.
"Зараз ёмістасьць сыстэмы беспарольнага доступу складае больш за 3400 партоў у агуле па рэспубліцы, у тым ліку у Менску дзейнічае 2190 партоў, зь іх 1200 падключана непасрэдна да гарадзкіх АТС", — паведаміў А.Сякліцкі.
Паводле яго, надалей плянуецца штогод павялічваць ёмістасьць лініяў беспарольнага доступу. Так, у 2005 годзе агульная ёмістасьць камутаванага доступу можа дасягнуць ня меней за 6 тыс. партоў, што дазволіць штомесяц абслугоўваць максымальна ня менш за 450 тыс. карыстальнікаў dial up, адзначыў А.Сякліцкі.