Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выкладчыкі гатовыя звольніцца з Коласаўскага ліцэю 10:10, 24/06/2003, Радыё Свабода
23 чэрвеня выкладчыкі Беларускага нацыянальнага гуманітарнага ліцэю падалі заявы на імя Ўладзімера Коласа аб звальненьні з працы 1 верасьня, калі будзе прызначаная новая адміністрацыя ліцэю. Да іх далучыліся выкладчыкі, якія працуюць у ліцэі па сумяшчальніцтву. Уладзімер Колас паведаміў, што зьмяненьне статусу ліцэю (зь дзяржаўнага на прыватны) залежыць выключна ад пазыцыі Міністэрства адукацыі.