Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэквіем параненай душы
15:07, 24/06/2003, спецпроект NKS

Ты ушел к другим. Но мы
называем царством тьмы
этот край, который скрыт.
Это ревность так велит!
Іосіф Бродзкі, «Вершы на сьмерць Т. С. Эліота»


У апошнія гады ён часта разьвітваўся з Радзімай. Разлукі даўно нічога не дадавалі да іх адносінаў, -- дома сум паліў сэрца, за мяжой разбурала туга. Спачатку ў краіну ад яго прыйшла вестачка – кніга “Доўгая дарога дадому”. Месяц таму і ён вярнуўся на Радзіму. Але толькі для таго, каб разьвітацца зь ёй ужо назаўсёды. За некалькі гадзінаў да сьмерці ён сказаў жонцы: “Сёньня я пайду”. І пайшоў... Так сыходзяць геніі... Так пайшоў Васіль Быкаў.


Ён памёр 22 чэрвеня – у дзень пачатку вайны.

Той вайны, якая правярала на трываласьць яго, сямнаццацігадовага хлопца, які яшчэ не пасьпеў зразумець, што такое жыцьцё.

Той вайны, якая пакінула сьляды ў ягонай душы, і стаптала сытую ціхамірнасьць і юначую весялосьць.

Той вайны, якая так і не адпусьціла яго ні на адзін дзень жыцьця, якая кожную хвіліну наносіла ўдары прыгнятаючымі ўспамінамі.



У разуменьні яго генія кожны з нас праходзіў амаль адзін і той самы шлях.

Мы думалі, што тэма вайны, «вылізаная» кан’юнктуршчыкамі і «пасечаная» саматужнікамі, занадта сумная для нашай нестабільнай сьвядомасьці. Але Быкаў анатамічна, рупліва прэпарыраваў бясстрашнасьць і здрадніцтва, адважнасьць і баязьлівасьць, сум і пафас, дэманструючы нам чалавека ў геене вайны.



Нам падавалася, што ён занадта пэсымістычны й сумны. Але пазьней мы пачыналі адчуваць, як скрозь пакуты й гора яго героеў сочыцца сьвятло мужнасьці й чысьціні.

Мы хацелі, каб ён быў трыбунам і правадыром, які б вёў нас, неразумных, у сьветлае заўтра. Каб сваім магутным словам ён убіваў у зямлю нахабную ўладу... І толькі пасьля мы разумелі -- яму не абавязкова казаць, каб мы ведалі пра тое, што яго перакананьні, выказаныя аднойчы, не зьмяніліся на карысьць кан’юнктуры...



Магчыма, большасьць пакуль не зразумее, хто пайшоў ад нас у гэтае халоднае лета 2003-га. Але пазьней, калі гісторыя пакіне свой няўмольны рэестар, кожны з нас зможа з гонарам сказаць: “Я жыў зь ім у адзін час”. І хтосьці, зусім малады, пазайздросьціць нам...

Заўтра мы будзем стаяць у жалобным карауле, схіліўшы галовы перад вялікім чалавекам, які сыйшоў ад нас. І, напэўна, нам пакуль яшчэ ня хопіць сілаў паставіць на месца ўладу, што юродзтвуе ля труны. Але ўжо Сотнікаў будзе грукаць у нашыя сэрцы, усё гучней паўтараючы: “Устань і ідзі!”.

Ён памёр у нядзелю. За ёй прыйшоў панядзелак. Панядзелак новага жыцьц... Жыцьця бяз Быкава.




фотаздымкі з сайту www.bykau.by.ru
-----------
nnnnn

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: