Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«ЛУКОЙЛ» зацікаўлены ў беларускіх НПЗ 10:36, 24/06/2003, Интерфакс
Прэзыдэнт НК "ЛУКОЙЛ" Вагіт Алекпераў паведаміў, што яго кампанія па-ранейшаму зацікаўленая ў набыцьці Гданьскага НПЗ у Польшчы, а таксама беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў. Дадзеная заява была зроблена ім у сувязі з тым, што НК "ЛУКОЙЛ" на бягучым тыдні падпіша пагадненьне з АК "Транснефть", якое дазволіць павялічыць пастаўкі нафты на НПЗ кампаніі.
"Мы спадзяемся, што пагадненьне дазволіць палепшыць забесьпячэньне сыравінаю нашых заводаў", — сказаў прэзыдэнт "ЛУКОЙЛа" В.Алекпераў у інтэрвію газэце "Ведомости".
Паводле яго, "ЛУКОЙЛ" гатовы "прыняць фінансаваньне аднаўленьня помпавых станцыяў, больш за сотню якіх было спынена ранейшым кіраўніцтвам "Транснефти".
Для павелічэньня загрузкі Ніжагародзкага НПЗ на 20% "ЛУКОЙЛ" затраціць 8 млн. даляраў, паведаміў кіраўнік нафтавай кампаніі. "Па Валгаградзкаму НПЗ мы яшчэ вядзем перамовы, там дастаткова вялікія праекты. Па падліках "Транснефти", 1,6 млрд. руб. неабходныя для таго, каб павялічыць загрузку заводу на 25%", — дадаў ён.
В.Алекпераў паведаміў таксама, што на бягучы час кампанія не плянуе новых буйных пакупак, "бо той набор праектаў, які ёсьць, дастаткова лягічна пабудаваны".