Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
14 гарадзенскіх арганізацыяў выступілі ў абарону Беларускага ліцэю 10:09, 24/06/2003
Прадстаўнікі гарадзенскіх грамадзкіх арганізацыяў у часе паседжаньня каардынацыйнага камітэту “Гарадзенская ініцыятыва”, якое адбылося 19 чэрвеня ў Горадні, прынялі заяву пратэсту супраць “расправы над кіраўніком і выкладчыкам Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю”, паведамляе БелаПАН.
“Мы лічым гэты факт яскравым доказам прадуманага зьнішчэньня нацыянальных дасягненьняў многіх пакаленьняў беларускага адраджэньня, – гаворыцца ў заяве. -- Усясьветная грамадзкасьць павінна ведаць, што ў Беларусі зьнішчаецца ўсё беларускае. Давесьці праўду – прамы абавязак дэмакратычных сілаў Беларусі”. Пад такой заяваю падпісаліся 14 кіраўнікоў гарадзенскіх грамадзкіх арганізацыяў. Каардынацыйны камітэт “Гарадзенская ініцыятыва” аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 20 кіраўнікоў грамадзкіх арганізацыяў Горадні. Сустрэчы сябраў камітэту праходзяць кожны чацьвер месяца.