Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
АПОШНІ ШЛЯХ ВАСІЛЯ БЫКАВА
15:57, 25/06/2003

Тысячы людзей праводзяць Васіля Быкава ў апошні шлях. А 14.30, пасьля сканчэньня жалобнай паніхіды, труну зь целам пісьменьніка вынесьлі з Дому літаратараў яго сябры й калегі-пісьменьнікі – Уладзімер Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Арлоў і іншыя. Калёна павольна рушыла па праспэкту Францыска Скарыны. Наперадзі нясуць крыж бліжэйшыя сябры Васіля Быкава -- Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін. Людзі трымаюць у рукох толькі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцьягі, труна зь целам пісьменьніка таксама накрытая нацыянальным сьцягам. Прынесьці афіцыйны сьцяг на пахаваньне беларускага пісьменьніка, які змагаўся за незалежнасьць роднай Беларусі, ніхто не асьмеліўся. Перад калёнай людзі кідаюць на асфальт кветкі, шмат-шмат белых і чырвоных гвазьдзікаў, ружаў, хрызантэмаў... Гудкамі разьвітваюцца зь вялікім пісьменьнікам Беларусі аўтамабілі, што праяжджаюць уздоўж калёны.

 ПАЛIТЫКА 

Валентин Оскоцкий: Власти обязаны искупить вину перед Быковым
14:15, 25/06/2003

После смерти Василя Быкова, отношение к нему самому и его литературному наследию на государственном уровне должно измениться, считают некоторые литераторы.

«Нью-Ёрк таймс»: сыны Садама атрымалі беларускія пашпарты
13:50, 25/06/2003

Некаторым галоўным дзеячам ранейшага рэжыму Іраку, у іх ліку двум сынам Садама Хусэйна, былі выдадзеныя пашпарты Беларусі. Пра гэта паведамляе ў сераду газэта “Нью-Ёрк таймс” з спасылкаю на высокапастаўленых супрацоўнікаў ураду ЗША.

Камэнтар Амбасады ЗША адносна выказваньня Цэнтрвыбаркаму Беларусі
13:49, 25/06/2003

Нядаўна Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі выступіла з выказваньнем аб тым, што Кангрэс Злучаных Штатаў Амэрыкі нібыта падоўжыў тэрмін паўнамоцтваў Прэзыдэнта Франкліна Рузвэльта. Гэта цалкам не адпавядае рэчаіснасьці. Прэзыдэнт Рузвэльт быў канстытуцыйна абраны на чатыры тэрміны запар і займаў гэтую пасаду з 1933 па 1945 год.

Лукашэнка не прыйшоў на пахаваньне Васіля Быкава
13:15, 25/06/2003

Аляксандар Лукашэнка не прысутнічаў на пахаваньні Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Паводле зьвестак з адміністрацыі прэзыдэнта, у дзень пахаваньня Быкава Аляксандар Лукашэнка паехаў у Сьветлагорскі раён. Разьвітацца зь пісьменьнікам у Дом літаратараў, дзе на дадзены час праходзіць жалобная цырымонія, прыйшлі толькі некалькі прадстаўнікоў афіцыйнай улады. Пры гэтым тысячы людзей працягваюць праходзіць праз галоўную залю Дому літаратараў, дзе аддаюць апошнія пашаны клясыку беларускай літаратуры.

Быкаў і ўлада занадта шмат разумелі па-рознаму
11:06, 25/06/2003, Сяргей Пульша, Белорусские новости

Сёньня ў сталічным Доме літаратара пройдзе цырымонія разьвітаньня з Васілём Быкавым. Народнага пісьменьніка Беларусі пахаваюць на Ўсходніх могілках Менску. Праводзіць яго ў апошні дзень напэўна прыйдзе шмат людзей. Некаторыя адмыслова прыедуць з іншых краінаў. Аднак да гэтага часу невядома, ці прыме ўдзел у жалобным мерапрыемстве вышэйшае кіраўніцтва Беларусі.

«Куст асоту у жыце Беларушчыны»
11:04, 25/06/2003, Гана Ляшкевіч, «Комсомольская правда в Беларуси»

Рыгор Барадулін быў адным зь нямногіх, з кім Васіль Быкаў сустрэўся, як толькі прыехаў у Менск. Як распавёў нам Рыгор Іванавіч, казалі яны "як заўсёды пра жыцьцё". Васіль радаваўся, што вярнуўся на радзіму. Але адчувалася, што ў душы ён ведае, што гэта практычна назаўжды. Я і не пытаўся, на колькі... Рыгор Іванавіч цяжка перажываў сьмерць свайго сябра і адзінадумца, з разуменьнем адгукнуўся на просьбу згадаць, якімі яны былі – апошнія дні жыцьця вялікага пісьменьніка. Для “Комсомолки” Барадулін прыадкрыў свой асабісты дзёньнік.

На радзіме Васіля Быкава прайшлі жалобныя імпрэзы
11:01, 25/06/2003, Радые Свабода

Сваякі ды аднавяскоўцы пісьменьніка зь вёскі Бычкі Ўшацкага раёну, колішнія аднаклясьнікі ды знаёмцы з Кубліцкае сярэдняе школы сабраліся на жалобны мітынг-рэквіем. А ў Віцебску, дзе Васіль Быкаў вучыўся ў мастацкай вучэльні, жалобную акцыю правялі прадстаўнікі тутэйшых дэмакратычных сілаў.

Разгон ліцэістаў у цэнтры сталіцы
11:00, 25/06/2003, Радые Рацыя

Міліцыянты ў аўторак вечарам разагналі акцыю непаўнагадовых навучэнцаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа ў цэнтры беларускае сталіцы. Маладзёны абаранялі права вучыцца ў сваёй улюбёнай навучальнай установе, якую ўлады мерацца зьліквідаваць. Затрыманы намесьнік дырэктара ліцэю Лявон Баршчэўскі й яшчэ два чалавекі. Самі ліцэісты зьведалі міліцэйскія тумакі й абразы.

Багдадзкія зубры
10:59, 25/06/2003, Георгі Сьцяпанаў, «Известия»

Днямі ля Цікрыта амэрыканцы затрымалі Абэда Хаміда Махмуда, асабістага сакратара й целаахоўніка Садама Хусэйна, пры гэтым яны знайшлі ў яго некалькі беларускіх пашпартоў на розныя імёны. З гэтай сэнсацыйнай навіною выйшаў учорашні нумар газэты “Індэпэндэнт”. “Абэд Хамід толькі што вярнуўся з Сырыі, дзе і атрымаў пашпарты – верагодна, без ведама сырыйскіх уладаў”, -- паведаміў брытанскаму выданьню нейкі Хосьняр Зэбары, “прадстаўнік адной з курдзкіх партыяў, блізкі да спэцслужбаў, якія вядуць паляваньне на Хусэйна”.

22 чэрвеня ў Беларусі абвешчаная інфармацыйная вайна
10:57, 25/06/2003, «Комсомольская правда в Беларуси»

Нядзельным вечарам дзяржава нечакана папярэдзіла сваё распаволенае насельніцтва: вораг ужо даўно ля брамаў. І тут адбыўся залп па праціўніку з уісх відаў інфармацыйнай зброі. Беларусам патлумачылі, што Менск вымушаны заняць колавую абарону: на Заходнім фронце без пераменаў – там супрацьстаяньне не спынялася, а зараз і на Ўсходнім фронце ў бой кінуты расейскі рубель.

У Іраку арыштаваны былы міністар інфармацыі Махамэд Сааф
10:52, 25/06/2003, Лента.Ру

У ноч на аўторак у Іраку быў арыштаваны былы міністар інфармацыі ўраду Садама Хусэйна Махамэд Сааф. Паводле Reuters, яго арыштавалі на адным з блёкпастоў у прадмесьці Багдаду. Пры гэтым інфармагенцтва спасылаецца на інтэрвію ананімнага афіцэра з штабу кааліцыі, якое той даў брытанскай газэце Mirror. Ніякіх афіцыйных пацьверджаньняў з боку амэрыканскіх вайскоўцаў не паступала.

Беларусы разьвітваюцца з Васілём Быкавым
10:50, 25/06/2003

Разьвітаньне з Васілём Быкавым праходзіць у гэты дзень у Менску. З 10 гадзінаў раніцы тысячы людзей ідуць і ідуць праз галоўную залю Дому літаратара, дзе аддаюць апошня шанаваньні сусьветна вядомаму пісьменьніку. Чорнае ўбраньне залі, завешаныя вокны й люстэркі, бел-чырвона-белыя сьцягі й мора жывых кветак – так праходзіць сыход ад нас клясыка беларускай літаратуры.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Па выдатках «Алмаз» можа атрымацца натуральным
11:09, 25/06/2003, Елизавета Булатецкая, Белорусский рынок


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У Расею ніхто ня заедзе без страхавога полісу
13:52, 25/06/2003

З 1 ліпеня 2003 году ў сувязі з уступленьнем у моц закону аб абавязковым страхаваньні грамадзянскай адказнасьці транспартных сродкаў кожны кіроўца, які заяжджае ў Расею, незалежна ад грамадзянства павінен мець поліс. Як і грамадзяне Расеі, адпраўляючыся ў Эўропу, павінны мець “зялёную карту”.

У Беларусі з 1 ліпеня падаражэе адпачынак
13:51, 25/06/2003

Пуцёўкі ў санаторыі, прафілякторыі й дамы адпачынку ў Беларусі падаражэюць з 1 ліпеня ў сярэднем на 4%, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленьні й санаторна-курортным лячэньні.

Беларускі бок ставіць «Газпрому» беспрэцэдэнтныя ўмовы
11:18, 25/06/2003

Працэдуру стварэньня сумеснага прадпрыемства “Белтрансгазу” і “Газпрому” плянуецца завершыць да 1 ліпеня. Пра гэта заявіў журналістам 24 чэрвеня першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Сідорскі, камэнтуючы вынікі нарады, якую кіраўнік дзяржавы правёў па пытаньні стварэньня сумеснай беларуска-расейскай газатранспартнай арганізацыі ў форме акцыянэрнага таварыства.

Дарагое задавальненьне
11:15, 25/06/2003, Алесь Хмяльніцкі, Радыё Рацыя

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі абураецца высокімі коштамі арганізатараў ХХVIII Алімпіяды й спрабуе зэканоміць на разьмяшчэньні ды тэлефонах. Беларускія спартовыя функцыянэры называюць будучую алімпіяду ў Афінах самай дарагой зь ліку мінулых спаборніцтваў і цьвердзяць, што паспрабуць выканаць пастаўленую прэзідэнтам Нацыянальга алімпійскага камітэту Беларусі задачу: заваяваць 25 залатых медалёў.

Не пагашаная запазычанасьць па заробку за люты
11:12, 25/06/2003

Запазычанасьць па заробнай плаце за люты не ліквідаваная ў шасьці раёнах Гомельсай вобласьці. Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” старшыня камітэту па працы Гомельскага аблвыканкаму Віктар Сокараў.

Хто такая Валянціна Чупрыкова?
11:10, 25/06/2003, БДГ

Новую стратэгію рэабілітацыі забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыі прадставяць беларускія адмыслоўцы ў Жэневе ў Палацы нацыяў 27 чэрвеня. Пра гэта паведамілі “Интерфаксу” у аўторак у Камітэце па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце міністраў Беларусі.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: