Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы разьвітваюцца з Васілём Быкавым
10:50, 25/06/2003

Разьвітаньне з Васілём Быкавым праходзіць у гэты дзень у Менску. З 10 гадзінаў раніцы тысячы людзей ідуць і ідуць праз галоўную залю Дому літаратара, дзе аддаюць апошня шанаваньні сусьветна вядомаму пісьменьніку. Чорнае ўбраньне залі, завешаныя вокны й люстэркі, бел-чырвона-белыя сьцягі й мора жывых кветак – так праходзіць сыход ад нас клясыка беларускай літаратуры.

Каля труны памерлага сядзяць яго жонка й родныя. У ганаровым карауле зьмяняюць адзін аднога сябры й калегі. У Доме літаратара сёньня можна ўбачыць, без перабольшваньня, усіх -- пісьменьнікаў, мастакоў, палітыкаў, журналістаў, бізнэсоўцаў. З Васілём Быкавым разьвітваецца ўся краіна.



Разьвітаньне з Васілём Быкавым будзе праходзіць да 13 гадзінаў. З 13 да 14 гадзінаў пройдзе грамадзянская паніхіда. Затым, як заплянавана, труну зь целам Васіля Ўладзімеравіча пранясуць ад Плошчы Перамогі да Плошчы Якуба Коласа. Адтуль траўрны картэж адправіцца на Ўсходнія могілкі Менску, дзе пройдзе пахаваньне.









напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: