Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Разгон ліцэістаў у цэнтры сталіцы 11:00, 25/06/2003, Радые Рацыя
Міліцыянты ў аўторак вечарам разагналі акцыю непаўнагадовых навучэнцаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа ў цэнтры беларускае сталіцы. Маладзёны абаранялі права вучыцца ў сваёй улюбёнай навучальнай установе, якую ўлады мерацца зьліквідаваць. Затрыманы намесьнік дырэктара ліцэю Лявон Баршчэўскі й яшчэ два чалавекі. Самі ліцэісты зьведалі міліцэйскія тумакі й абразы.
У аўторак бліжэй да вечара адбывалася чарговая, чацьвертая акцыя на абарону Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Першыя тры акцыі ў цэнтры сталіцы, ладжаныя навучэнцамі, іхнымі бацькамі й выкладчыкамі, праходзілі мірна й без эксцэсаў у раёне Кастрычніцкай плошчы ў самым цэнтры гораду. Гэта, так бы мовіць, - эпархія Цэнтральнага РУУС Менску. У аўторак жа ліцэісты вырашылі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да сваёй праблемы ў іншым месцы - на плошчы Якуба Коласа, імя якога з гонарам нясе памянёны ліцэй. Гэтым разам сытуацыя зьмянілася: удзельнікі акцыі трапілі на тэрыторыю ўплыву Савецкага РУУС - як паказвае досьвед, самага жорсткага ў дачыненьні да ўдзельнікаў массавых акцыяў, які б характар гэтыя акцыі ня мелі. Міліцыянты дзейнічалі "ў сваім стылі й духу".
Нягледзячы на ўчынены супраць іх гвалт, ліцэісты й надалей праз прыцягненьне ўвагі шырокае грамадзкасьці шляхам вулічных акцыяў зьбіраюцца бараніць сваю навучальную ўстанову.