Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На радзіме Васіля Быкава прайшлі жалобныя імпрэзы
11:01, 25/06/2003, Радые Свабода

Сваякі ды аднавяскоўцы пісьменьніка зь вёскі Бычкі Ўшацкага раёну, колішнія аднаклясьнікі ды знаёмцы з Кубліцкае сярэдняе школы сабраліся на жалобны мітынг-рэквіем. А ў Віцебску, дзе Васіль Быкаў вучыўся ў мастацкай вучэльні, жалобную акцыю правялі прадстаўнікі тутэйшых дэмакратычных сілаў.

Хвілінай смутку ўшанавалі памяць сусьветна вядомага пісьменьніка Васіля Быкава ў вёсцы Кублічы на Ўшаччыне. У Кубліцкай сярэдняй школе Васіль Быкаў скончыў восем клясаў, а цяперашнія вучні, якія вывучаюць знакамітыя творы свайго славутага земляка, стаялі тут у жалобнай варце.

На мітынг-рэквіем былі запрошаныя сястра пісьменьніка, Валянціна Ўладзімераўна, суседзі з малое радзімы Васіля Быкава — вёскі Бычкі, дзе ён нарадзіўся. А таксама прадстаўнікі Ўшацкага райвыканкаму: спаміж усіх званьняў ды ўзнагародаў пісьменьніка ёсьць і такое — “Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну”.

Нэкралёг па сьмерці Васіля Быкава, складзены абласнымі ўладамі, надрукавалі ўсе віцебскія дзяржаўныя газэты. У бальшыні гэтых выданьняў ён зьмешчаны на другой старонцы, пасьля зьвестак пра нарыхтоўку кармоў ды асьвятленьня камунальных праблемаў.

А вось шараговым віцяблянам правесьці жалобную акцыю не ўдалося: усяго 20 хвілінаў доўжылася жалобная імпрэза, арганізаваная на Пляцы Волі віцебскімі сябрамі КХП БНФ ды “Народнае грамады”. Нягледзячы на пратэсты гараджан-гледачоў, супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі затрымалі Барыса Хамайду ды Яна Таўпыгу, якія трымалі бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкаю ды партрэт пісьменьніка ў чорнай рамцы.

Спадароў Хамайду да Таўпыгу абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаваньні ды трымалі ў пастарунку некалькі гадзінаў, але й па іхным затрыманьні віцябляне яшчэ доўга стаялі на Пляцы Волі. На асфальце засталіся ляжаць кветкі ды кнігі — збор твораў славутага пісьменьніка, а таксама плякат са словамі “Быкава яшчэ ня позна пачуць”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: