Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дарагое задавальненьне
11:15, 25/06/2003, Алесь Хмяльніцкі, Радыё Рацыя

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі абураецца высокімі коштамі арганізатараў ХХVIII Алімпіяды й спрабуе зэканоміць на разьмяшчэньні ды тэлефонах. Беларускія спартовыя функцыянэры называюць будучую алімпіяду ў Афінах самай дарагой зь ліку мінулых спаборніцтваў і цьвердзяць, што паспрабуць выканаць пастаўленую прэзідэнтам Нацыянальга алімпійскага камітэту Беларусі задачу: заваяваць 25 залатых медалёў.

Атрымаць на будучай Алімпіядзе 25 залатых узнагародаў - такую задачу перад беларускай камандай паставіў прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэту А.Лукашэнка.

Старшыня Дырэктарату нацыянальных каманд Міністэрства спорту й турызму Дзьмітрый Разьвянкоў паведаміў, што беларуская каманда мае ўсё. «У нас ёсьць усё ў мінімальна дастатковай колькасьці», -- сказаў ён.

Асноўны клопат - дзе й як будзе разьмешчаная каманда на Алімпійскіх гульнях. Тамтэйшы аргкамітэт вырашыў разьмясьціць спартоўцаў не ў саміх Афінах, а на моры, на караблях. І кошты гэтага разьмяшчэньня дазваляюць назваць будучую алімпіяду адной з самых дарагіх, - цьвердзіць генэральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Анатоль Іваноў.

«Кошты ў Афінах ня проста высокія, яны бязьмежныя. Кошт адной каюты ў суткі складае на адным караблі 718 эўра на чалавека, на другім караблі - 536 эўра. Самае абсурднае, што ў гэты кошт улучанае 3-разовае харчаваньне. Вы разумееце, калі прэзідэнт, ці прэм`ер-міністар, які будзе прысутнічаць на гульнях, ён у лепшым выпадку пасьнедае, а астатні час правядзе на спаборніцтвах. Грошы будуць выкінутыя ў нікуды - па рашэньні аргкамітэту», -- паскардзіўся Іваноў.

Немалую суму беларускія падаткаплатнікі аддадуць і на арэнду аргтэхнікі ды тэлефонаў, а таксама спартовага абсталяваньня. Да прыкладу, самая танная арэнда сотавага тэлефона, прапанаваная аргкамітэтам Алімпіяды, складае 1600 эўра - на ўвесь час спаборніцтваў. Таму Беларускі алімпійскі камітэт правёў перамовы з адным з айчынных апэратараў мабільнай сувязі й амаль дамовіўся на арэнду ягонага абсталяваньня.

Анатоля Іванова абурае й тое, што грэкі прымусілі набываць квіткі на спаборніцтвы алімпіяды нават міністра спорту й турызму. Набываць квіткі на фінальныя спаборніцтвы мусяць усе, акрамя кіраўніка дзяржавы, старшыні ды генэральнага сакратара алімпійскага камітэту. Між тым, кошт квітка на цырымонію адкрыцьця складае 537 эўра, на цырымоніі закрыцьця - ад 100 да 950. Таму прысутнасьць спартовых чыноўнікаў на спаборніцтвах выльецца ў немалую капейчыну.

Апранаць беларускіх спартоўцаў на будучай алімпіядзе будуць кітайцы. Праведзеныя перамовы зь вядомымі фірмамі "Адыдас" ды "Рыбак" не далі плёну. У якасьці партнэра абраная кітайская "Анта". Па словах Анатоля Іванова, калі паразуменьне наконт выплаты ёю ўзнагародаў беларускім мэдалістам будзе дасягнутае, то зь ёю падпішуць дамову. Адзіная ўмова кітайскій фірмы - прысутнасьць на самой алімпіядзе.

«У нас звычайна як бывае: у аднаго чалавека нармальна, у другога штаны па падлозе цягнуцца, у трэцяга - рукавы па локаць, замены няма. Таму мы вітаем прысутнасьць на самой алімпіядзе прадстаўнікоў фірмы, зь іншага, ня вельмі зручна тое, што ад`язджаць зь Беларусі нашыя спартоўцы будуць бяз формы», -- лічыць чыноўнік.

Што да прэзыдэнцкага патрабаваньня пра 25 залатых узнагародаў, то чыноўнікамі зроблены прагноз, у якіх відах спорту могуць быць увогуле атрыманыя ўзнагароды: 2 - спартовая гімнастыка, 5 - лёгкая атлетыка, 1 - грэка-рымская барацьба, 2 - цяжкая атлетыка й г.д. Прагнозы, аднак, справа няўдзячная, асабліва ў спорце.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: