Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АПОШНІ ШЛЯХ ВАСІЛЯ БЫКАВА
15:57, 25/06/2003

Тысячы людзей праводзяць Васіля Быкава ў апошні шлях. А 14.30, пасьля сканчэньня жалобнай паніхіды, труну зь целам пісьменьніка вынесьлі з Дому літаратараў яго сябры й калегі-пісьменьнікі – Уладзімер Някляеў, Сяргей Законьнікаў, Уладзімер Арлоў і іншыя. Калёна павольна рушыла па праспэкту Францыска Скарыны. Наперадзі нясуць крыж бліжэйшыя сябры Васіля Быкава -- Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін. Людзі трымаюць у рукох толькі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцьягі, труна зь целам пісьменьніка таксама накрытая нацыянальным сьцягам. Прынесьці афіцыйны сьцяг на пахаваньне беларускага пісьменьніка, які змагаўся за незалежнасьць роднай Беларусі, ніхто не асьмеліўся. Перад калёнай людзі кідаюць на асфальт кветкі, шмат-шмат белых і чырвоных гвазьдзікаў, ружаў, хрызантэмаў... Гудкамі разьвітваюцца зь вялікім пісьменьнікам Беларусі аўтамабілі, што праяжджаюць уздоўж калёны.

Нават у гэты, трагічны дзень беларускай нацыі, не абыйшлося без умяшальніцтва міліцыі. Сёньня яе дзеяньні выглядалі проста блюзьнерскімі.



Па-першае напрацягу ўсяго дня на ўсіх жалобных мерапрыемствах прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі ў штацкім, якія пільна сачылі за ўсім, што адбывалася і раіліся па рацыях. Зьявіліся сам міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў і камандзір менскага АМАПу Юры Падабед. Апошні добра што не здагадаўся апрануцца як на апазыцыйную дэманстрацыю –- у камуфляж, шолам і каваныя боты, а прыйшоў у штацкім, што не замінала яму аднак кіраваць сваімі малойчыкамі, што шныпарылі з рацыямі сярод удзельнікаў жалобнай працэсіі. Міністар Навумаў таксама пасаромеўся нацягваць мундзір і прыйшоў у звычайным цывільным строі.



Па-другое, супрацоўнікі ДПС і міліцыянты ў штацкім стваралі перашкоды руху калёны. Яшчэ б вялізны, шматтысячны натоўп рушыць па галоўным праспэкце пад ненавіснымі бел-чырвона-белымі сьцягамі – такога ў Менску прооста ня можа быць! Таму цягам усяго шляху калёны ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа міліцыянты стваралі штучныя “пробкі”. Праз мегафоны настойліва заклікалі ўдзельнікаў акцыі не перашкаджаць праезду транспарту, займаць усяго дзьве паласы праежджай часткі і г.д. Пры гэтым аўтамабілям не дазвалялі зьяжджаць на бакавыя вуліцы. Было зразумела, што “пробкі” на праспэкце ствараюцца сьвядома, а супрацоўнікі сілавых структураў проста ня ў стане ўсьвядоміць, каго сёньня хаваюць беларусы, і што гэтая страта значыць для беларускай культуры, для краіны ўвогуле...



На плошчы Якуба Коласа труну зь целам пісьменьніка пагрузілі ў катафалк. Калёна павольна рушыцца за ім на Ўсходнія могілкі Менску, дзе будзе пахаваны вялікі беларускі пісьменьнік Васіль Быкаў. Але ў нашых сэрцах памяць аб ім не памрэ ніколі...











напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: