Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Гэта ганьба для маладой дзяржавы, якая валодала такiм гонарам сусьветнага маштабу, як Васiль Быкаў, што з-за канфлiкту зь беларускай уладай пiсьменьнiк вымушаны быў жыць за мяжой", -- такое меркаваньне выказаў у iнтэрвію БелаПАН вядомы расейскі пiсьменьнiк, прэзыдэнт расейскага ПЭН-цэнтру Андрэй Бiтаў.
Беларускія ўлады, мяркуючы па шэрагу сымптомаў, ужо рыхтуюцца да рэфэрэндуму па пытаньні аб тэрмінах прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Пасьля таго як 18 чэрвеня на нарадзе па ўвядзеньні ў Беларусі расейскага рубля Аляксандар Лукашэнка адкрыта заявіў пра намер падоўжыць сваё знаходжаньне ва ўладзе, на гэтую тэму пачалі выказвацца тыя, каму па роду службы належыць ладзіць плейбісцыт.
Упаўнаважаны АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Фраймут Дувэ накіраваў свае спачуваньні родным і блізкім Васіля Быкава, “вялікага, незабыўнага пісьменьніка, чые творы сталі часткай вечнасьці”. “Беларусь і ўвесь сьвет страцілі аднаго з найвялікіх пісьменьнікаў сучаснасьці. Васіль Быкаў быў сапраўдным сынам беларускай зямлі і сымбалем культуры сваёй нацыі”, -- гаворыцца ў лісьце Ф.Дувэ на імя старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча.
В Высшем хозяйственном суде Республики Беларусь 25 июня состоялось рассмотрение иска УП «Марат» к Министерству информации РБ о признании недействительным приказа министра информации от 28 мая 2002 г. о приостановлении выхода «Белорусской деловой газеты».
Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня. З пачатку Айчыннай вайны, якая назаўсёды вызначыла яго лёс, і да апошняга ўздыху прайшло роўна 62 гады. Фактычна – цэлае жыцьцё, у якое зьмясьцілася ўсё: мільёны загінулых жаўнераў, дзясяткі кніг, пачварная чыноўя нянавісьць, трыюмф, слава, вылучэньне на Нобелеўскую прэмію, выгнаньне, хвароба. У рэшце, вядома, сьмерць. Гэта -- як ва ўсіх. У астатнім Быкаў быў не такім, як усе.
Міжнароднае Бюро рэсурсаў і абменаў (IREX) падрыхтавала штогадовы даклад “Індэкс устойлівага разьвіцьця СМІ”. У гэтым дакладзе, які аналізуе стан СМІ ў сьвеце, па выніках 2002 году, ёсьць і блёк інфармацыі, які датычыць разьвіцьця сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Яго падрыхтоўкай займалася беларускае прадстаўніцтва IREX. Даклад ужо атрымаў у Беларусі скандальную вядомасьць, бо, акрамя подпісу пад дакаладам кіраўніка беларускага аддзяленьня IREX на той момант спн. МакКензі, стаяць подпісы беларускіх экспэртаў, некаторыя зь іх, паводле нашай інфармацыі, катэгарычна адмаўляюць свой удзел у падрыхтоўцы гэтага дакладу. Мы падаем тры часткі гэтага дакладу ў нашым перакладзе (тэкст дакладу цалкам можна прачытаць на сайце www.irex.org).
Пракамэнтаваць даклад Беларускага прадстаўніцтва Міжнароднага Бюро рэсурсаў і абменаў (IREX) аб стане СМІ ў Беларусі, мы папрасілі журналіста Мікалая ХАЛЕЗІНА. Аднак ад сябе мы хочам дадаць: шмат у чым праз некампэтэнтнасьць аналізу сытуацыі з свабодай слова ў Беларусі, зробленага папярэднім кіраўніцтвам IREX, цяперашнее кіраўніцтва апынулася ў складанай сытуацыі. Як вядома, у апошні час фонд падвергся масіраванаму ціску з боку беларускіх уладаў, быў пазбаўлены падаткавых ільготаў, супраць яго разьвязаная кампанія ачарненьня ў беларускіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Мы выказваем падтрымку й салідарнасьць супрацоўнікам фонду й спадзяемся, што нашыя крытычныя заўвагі да дадзенага дакладу будуць успрынятыя адэкватна.
Нягледзячы на тое, што беларускае пытаньне не знаходзіцца на павестцы дня трэцяй сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, дэпутаты Асамблеі выказваюць занепакоенасьць перасьледам у Беларусі незалежных мас-мэдыя й журналістаў.
ЭЗ з глыбокай занепакоенасьцю працягвае сачыць за пагаршэньнем сытуацыі з СМІ ў Беларусі і выказвае глыбокую занепакоенасьць спыненьнем дзейнасьці незалежнай газэты “Белорусская деловая газета” і дадатку “БДГ. Для служебного пользования” 28 траўня 2003 году. Эўразьвяз таксама занепакоены некаторымі сьцьверджаньнямі законапраекту аб СМІ і цяглым перасьледам незалежных і апазыцыйных газэтаў і журналістаў.
Чорная дата 22 чэрвеня 1941 года прайшла праз жыццё i ўсю творчасць Васiля Быкава. Мусiць, самiм лёсам яму было наканавана выжыць пасля двух раненняў i аднаго пахавання, каб сказаць тое, чаго яшчэ нiхто не гаварыў: вайна -- гэта абсалютнае зло i агульначалавечая трагедыя.
Пасьля студзеньскага паседжаньня адмысловай камісіі ПАРЭ па расьследаваньні зьнікненьняў людзей у Беларусі яе старшыня Сяргей Кавалёў зьбіраўся прыехаць у Менск. Аднак так і не прыехаў. Як высьветлілася, прычынай таму былі ўмовы, якія ставілі Кавалёву беларусы. І гэтыя некалькі месяцаў прайшлі ў ліставаньні й высьвятленьні зносінаў паміж Беларусьсю й ПАРЭ. Кавалёў настойваў на тым, што павінны прыехаць усе чальцы камісіі й правесьці ў Менску паседжаньне. Яму адказвалі: “Не, прыяжджайце адзін”. У выніку чарговае паседжаньне камісіі прайшло ў сераду ў Стразбургу. Сяргей Кавалёў пабачыў прадстаўнікоў афіцыйнай беларускай дэлегацыі, задумліва вымавіў: “Со всех болот сканалися лягушки...” Праўда, на паседжаньне прыйшоў толькі дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Андрэй Лосеў – трэба меркаваць, менавіта яго забавязалі прыняць на сябе эўрапэйскую атаку. А далей адбыўся абмен рэплікамі, якія варта працытаваць.
Сёньня, 26 чэрвеня, адбудзецца заключная вулічная акцыя навучэнцаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Акцыю плянуецца правесьці ў раёне 16 гадзінаў у цэнтры гораду. Збор а 15.30 каля будынку ліцэю (вуліца Кірава,21). Акцыя пройдзе пад лёзунгамі «Я люблю ліцэй!», "Абаронім ліцэй ад свавольства чыноўнікаў!», «Ліцэй Коласа – Коласу!», «Нішто ня можа жыць без сэрца…».
Чарговая, ужо трэцяя сэсія раённага Савету дэпутатаў новага сліканьня, прайшла 25 чэрвеня. Самай важнай падзеяй гэтай сэсіі, на мой погляд, было выгнаньне на сэсіі старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, былога галоўнага рэдактара “Новой газеты Сморгони” Аліны Суравец. Старшыня Савету Шыш Н.А. назваў гэтае выданьне “незаконным” і на гэтай падставе прапанаваў прагаласаваць дэпутатам за недопуск Суравец на паседжаньне сэсіі. Большасьць дэпутатаў, на мой сорам, падтрымала гэтую неправавую прапанову.
Афіцыйнаму візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў Вялікабрытанію адпавядае пышная цырымонія з дэманстрацыяй поўнага набору каралеўскіх рэгаліяў. Але ў дадзеным выпадку ў прымаючага боку ёсьць дадатковая геапалітычныя й камэрцыйныя прычыны быць асабліва ўважлівай да высокага госьця. Каб падправіць англа-расейскія зносіны, якія былі азмрочаныя разыходжаньнямі з-за вайны ў Іраку.
Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе выказала закляпочанасьць адносна дакладнасьці вынікаў праведзенага ў Таджыкістане рэфэрэндуму па ўнясеньні паправак у канстытуцыю краіны, паведамляе “Русская служба новостей”.
Жыхарка гораду Ікіке, дзе адпачываў былы чылійскі дыктатар, паспрабавала ўдарыць Аўгуста Піначэта, каб адпомсьціць за сьмерць свайго брата, забітага ў 1973 годзе, перадае Рэйтэр.
Амэрыканскі кангрэсмэн ад штату Нью-Джэрсі, старшыня Хэльсынскай камісіі Кангрэсу, аўтар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафэр Сьміт выступіў 24 чэрвеня перад Палатай прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Крыстафэр Сьміт прадставіў кангрэсмэнам падрабязную справаздачу аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. У прыватнасьці, у ёй адзначаецца беспрэцэдэнтны ціск на незалежныя сродкі масавай інфармацыі,ліквідацыя Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, закрыцьцё недзяржаўных грамадзкіх арганізацыяў, рэпрэсіі супраць апазыцыі. Асаблівае абурэньне кангрэсмэна выклікаў арышт удзельнікаў пікету ў падтрымку антыірацкай кааліцыі, арганізаванага рухам супраціву ЗУБР. Актывісты ЗУБРа Тацяна Елавая й Любоў Кучынская былі асуджаныя за ўдзел у акцыі да 10 сутак арышту. У заключэнні Крыстафэр Сьміт заклікаў кангрэсмэнаў прагаласаваць за прыняцьце законапраекта аб дэмакратыі ў Беларусі. “Няспынны перасьлед рэжымам Лукашэнкі шматпакутнага беларускага народа пацьвярджае неабходнасьць прыняцьця “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”, а таксама іншых крокаў, у тым ліку і ў рамках АБСЭ, накіраваных на аднаўленьне павагі да правоў чалавека і інстытутаў дэмакратычнага кіраваньня”, -- заявіў кангрэсмэн. Чытайце тэкст выступу Крыстафера Сьміта цалкам.
Менск раптоўна перадумаў ствараць СП з “Газпромам”, каб вытаргаваць павелічэньне расейскіх паставак “таннага” газу. Дамоўленасьць паміж Беларусьсю й Расеяй аб стварэньні СП па транспартыроўцы газу можна лічыць сарванай. Згодна падпісанаму ў красавіку сёлетнега году міждзяржаўнаму пагадненьню, прадпрыемства плянавалася стварыць да 1 ліпеня сёлетнега году з удзелам расейскага “Газпраму” на базе беларускага прадпрыемства “Белтрансгаз”.
У падвешаным стане аказаўся трубаправодны праект “Дружба” -- “Адрия”, які мог бы дазволіць павялічыць экспарт расейскай нафты як мінімум на 5 млн. т у год. Адзін з асноўных удзельнікаў праекту -- харвацкая трубаправодная кампанія JANAF – намерваецца зрабіць значна больш жорсткай тарыфную палітыку, што незадавальняе расейскі бок. JANAF настойвае на тым, што тарыфы на перавалку нафты ў порце Амішаль неабходна падвысіць з $2,5 да $4 за тону. Удзельнікі праекту ўпэўненыя, што зараз рэалізацыя праекту не пачнецца да канца 2003 году, як плянавалася раней, паведамляюць “Ведомости”.
Рашэньне аб увядзеньні расейскага рубля ў якасьці плацёжнага сродку на тэрыторыі Беларусі не падтрымлівае большасьць менчукоў. Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” намесьнік дырэктара Навукова-дасьледчыцкага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных праблемаў Менгарвыканкаму Анатоль Рубанаў.
У бліжэйшы час “Газпром” ня зможа набыць кантрольны пакет акцыяў “Белтрансгазу”. Як заявіў Аляксандар Лукашэнка, акцыі гэтага прадпрыемства могуць быць прададзенымі толькі па рынкавым кошце, які вызначыць беларускі бок. Прычым, кантрольны пакет павінен застацца ў руках Менску. “Ні за якія пазыкі, ні за які намінальны кошт акцыі “Белтрансгазу” прадавацца ня будуць”, -- сказаў беларускі лідэр на нарадзе зь сябрамі ўраду па пытаньнях стварэньня сумеснага газатранспартнага беларуска-расейскага прадпрыемства.
Аляксандар Лукашэнка лічыць “няпростымі” пытаньні акцыянаваньня й прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. “Не думайте, что приватизация это благо, ведь на любом предприятии надо работать и развивать его”, -- заявіў Лукашэнка, наведваючы ў сераду Сьветлагорскі цэлюлозава-картонны камбінат у Гомельскай вобласьці.
Для расейскіх нафтавых магнатаў зьяўляецца бясспрэчным той факт, што рэкордна высокія кошты на нафту, якія ўсталяваліся на сусьветным рынку, не пратрымаюцца доўга. Менавіта дзякуючы іх росту ў апошнія гады ў краіну пацяклі інвэстыцыі, павялічыліся паступленьні ў бюджэт. Летась расейскія нафтавыя кампаніі здабылі 370 млн. тонаў нафты, што на 60 млн. болей, чым у папярэднія два гады.
Калі ўчора раніцай мы набывалі кветкі непадалёку ад станцыі мэтро “Акадэмія навук”, нечакана прадаўцы сталі скардзіцца:“А нас зьбіраюцца зьнесьці. У аўторак вы тут кветкі ўжо не набудзеце”.