Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менчукі супраць расейскага рубля 11:55, 26/06/2003
Рашэньне аб увядзеньні расейскага рубля ў якасьці плацёжнага сродку на тэрыторыі Беларусі не падтрымлівае большасьць менчукоў. Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” намесьнік дырэктара Навукова-дасьледчыцкага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных праблемаў Менгарвыканкаму Анатоль Рубанаў.
Паводле яго, у рамках праекту “Дынаміка масавай сьвядомасьці менчукоў”, у сталіцы было праведзена апытаньне жыхароў “на прадмет іх стаўленьня да магчымасьці ўвядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі рэспублікі”.
Як сказаў А.Рубанаў, “пакуль адназначнай пазыцыі ў менчукоў па дадзеным пытаньні няма”. Аднак, адзначыў ён, больш за 30% апытаных выказаліся супраць увядзеньня расейскай валюты на тэрыторыі рэспублікі, больш за 20% -- падтрымалі такую меру.
Найбольш актыўна, удакладніў А.Рубанаў, падтрымліваюць рашэньне аб увядзеньні расейскага рубля ў Беларусі пэнсіянэры й прадпрымальнікі. У сваю чаргу большасьць студэнтаў, навучэнцаў, а таксама асобаў, маладзей за 20 гадоў, якія пражываюць у сталіцы, выказаліся супраць увядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі рэспублікі ў якасьці плацёжнага сродка.
Акрамя таго, паведаміў А.Рубанаў, у час расьследаваньня менчукам задавалі патаньне: “Якой замежнай валюце вы давяраеце?”. Ён адзначыў, што, нягледзячы на зьмену сытуацыі на валютным рынку, выкліканым ростам курсу эўра, менчукі па-ранейшаму аддаюць перавагу амэрыканскаму даляру. Так, вынікі дасьледаваньня паказалі, што 68 адсоткаў апытаных давяраюць амэрыканскаму даляру, на эўра арыентуецца 30 адсоткаў апытаных менчукоў. Расейскі рубель выбіраюць 2 адсоткі апытаных, канстатаваў намесьнік дырэктара інстытута.
У час сацыялягічнага дасьледаваньня было апытана 1030 чалавек, якія пражываюць ва ўсіх адміністратыўных раёнах беларускай сталіцы.