Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Бітаў: эміграцыя Быкава – ганьба для Беларусі
15:56, 26/06/2003

"Гэта ганьба для маладой дзяржавы, якая валодала такiм гонарам сусьветнага маштабу, як Васiль Быкаў, што з-за канфлiкту зь беларускай уладай пiсьменьнiк вымушаны быў жыць за мяжой", -- такое меркаваньне выказаў у iнтэрвію БелаПАН вядомы расейскі пiсьменьнiк, прэзыдэнт расейскага ПЭН-цэнтру Андрэй Бiтаў.

Паводле словаў Бiтава, сяброўства якога з Васiлём Быкавым пачалося ў 1980 годзе, галоўнай чалавечай якасьцю пiсьменьнiка была "абсалютная, паталагiчная сумленнасьць". "Быкаў упiсаны ў сусьветную лiтаратуру назаўсёды, навечна, i нi з кiм не параўнальны. Ён найлепшы пiсьменьнiк аб самай важнай падзеi расейскай i беларускай гiсторыi XX стагодзьдзя -- вайне, -- сказаў А.Бiтаў. -- Мы даўно лiчым яго за расейскага пiсьменнiка, бо расейскі й беларускi народы роўна пацярпелi ад гэтай вайны".

На думку Бiтава, Быкаў "перамог яшчэ ў сыстэме СССР пры ўсiх забаронах на яго творы, аднак яго сумленнасьць не падыходзiла для новага часу, менш страшнага, але больш ганебнага, якi адбiўся на Быкаве вельмi жорстка".

Вяртаньне Васiля Быкава ў Беларусь перад сьмерцю Бiтаў лiчыць "асабiстым учынкам" пiсьменьнiка, якi "правёў сваю лiнiю да канца".

Расейскi ПЭН-цэнтар накiраваў спачуваньнi родным Быкава, аднак сам Бiтаў, якi цяжка хворы, ня змог прыехаць на пахаваньне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: