Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заява Эўрапэйскага Зьвязу па сытуацыі з СМІ ў Беларусі 11:59, 26/06/2003, Пераклад: прэс-цэнтар Хартыі’97
ЭЗ з глыбокай занепакоенасьцю працягвае сачыць за пагаршэньнем сытуацыі з СМІ ў Беларусі і выказвае глыбокую занепакоенасьць спыненьнем дзейнасьці незалежнай газэты “Белорусская деловая газета” і дадатку “БДГ. Для служебного пользования” 28 траўня 2003 году. Эўразьвяз таксама занепакоены некаторымі сьцьверджаньнямі законапраекту аб СМІ і цяглым перасьледам незалежных і апазыцыйных газэтаў і журналістаў.
Эўрапэйскі зьвяз хоча бачыць Беларусь на яе законным месцы ў якасьці краіны з функцыянуючымі дэмакратычнымі інстытутамі і квітнеючай рынкавай эканомікай. Тым не менш, ЭЗ вымушаны ў сувязі зь нядаўнім разьвіцьцём падзеяў выказаць расчараваньне вышэйзгаданымі абмежаваньнямі й адзначыць, што свабода прэсы й выказваньня зьяўляюцца асноўнымі элементамі для краіны, якая б хацела заняць належнае месца сярод эўрапэйскіх нацыяў. Паляпшэньне сытуацыі з СМІ магло б стаць важным крокам наперад у адносінах паміж ЭЗ і Беларусьсю.
ЭЗ заклікае Беларусь прыняць меры для паляпшэньня сытуацыі з СМІ ў краіне шляхам прыняцьця законапраекту аб СМІ, які будзе станоўча ацэнены экспэртамі АБСЭ і Рады Эўропы. Мы таксама заклікаем Беларусь неадкладна пераглядзець часовае закрыцьцё «Белорусской деловой газеты» і дадатку «БДГ. Для служебного пользования», а таксама ўстрымацца ад далейшых абмежавальных крокаў, накіраваных супраць незалежных СМІ ці журналістаў у гэтай краіне.