Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З вуліц Менску кветкі прыбіраюць у імя эстэтыкі?
11:48, 26/06/2003, «КП в Беларуси»

Калі ўчора раніцай мы набывалі кветкі непадалёку ад станцыі мэтро “Акадэмія навук”, нечакана прадаўцы сталі скардзіцца:“А нас зьбіраюцца зьнесьці. У аўторак вы тут кветкі ўжо не набудзеце”.

- А якую прапанавалі альтэрнатыву?

- А ніякай. Сказалі, што гэта трэба для добраўпарадкаваньня Менску, а мы сваімі кветкамі псуем выгляд гораду!?

Жанчыны скардзіліся, маўляў у бліжэйшы час будуць занятыя пошукам працы. І вялі свае няхітрыя падлікі: кожны ўладальнік шапіка акрамя заробку штомесяц плоціць 180-200 даляраў падаткаў. Толькі на кветачных вітрынах ля Акадэміі навук зараз занята каля 90 чалавек (прадаўцы і гаспадары).

Разам з кветкавымі шапікамі чакаюць пераменаў і шапікі з агароднінай і садавінай. Гэтыя гандляркі былі паспакайней: гаспадары сказалі, што распараджэньне “нібыта як адносяць” і гандляваць на вуліцы яны пакуль змогуць.

Аказваецца, кветкі і садавіна – гэта працяг старой гісторыі з пераносам з цэнтра гораду шапікаў, якія гандлююць півам дый шакалядам. Згодна рашэньню Менгарвыканкаму ад 15 студзеня 2002 году №17 “Аб упарадкаваньні разьмяшчэньня й функцыянаваньня аб’ектаў дробнарозьнічнага гандлю на тэрыторыі Менску”, мэта такіх ракіровак -- паляпшэньне эстэтычнага ўзроўню сталіцы. Таксама абумоўлены “межавы тэрмін функцыянаваньня аб’ектаў дробнарозьнічнага гандлю” -- 1 ліпеня. Пасьля гэтага прадаўцоў плянуюць перавесьці ў адмыслова абсталяваныя памяшканьні, што, вядома ж, паўплывае на кошты.

Што будзе з прадаўцамі кветак?

- Пакуль мы канчатковага рашэньня не прынялі, і ўсе пытаньні й камэнтары вы зможаце атрымаць толькі на наступным тыдні, - сказаў “Комсомолке” начальнік кіраваньня гандлю й паслугаў Аляксандар Лукашэвіч.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: