Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ПАРЭ разгледзіць рэзалюцыю па сытуацыі з свабодай слова ў Беларусі 12:00, 26/06/2003, Пераклад: прэс-цэнтар Хартыі`97
Нягледзячы на тое, што беларускае пытаньне не знаходзіцца на павестцы дня трэцяй сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, дэпутаты Асамблеі выказваюць занепакоенасьць перасьледам у Беларусі незалежных мас-мэдыя й журналістаў.
Вацлаў Станкевіч, дэпутат Літвы й сябра Лібэральна-дэмакратычнай групы рэформаў, ініцыяваў працэдуру прыняцьця рэзалюцыі па перасьледу прэсы ў Беларусі.
Згодна працэдурных правілаў ПАРЭ, працэдура прыняцьця рэзалюцыі павінна быць папярэдне ўхваленая па крайняй меры дзесяцьцю прадстаўнікамі, якія належаць да пяці нацыянальных дэлегацыяў. Прапанова Станкевіча знайшла падтрымку ў 21 дэпутата з 15 краінаў, чальцоў трох палітычных групаў ПАРЭ, а менавіта: Лібэральна-дэмакратычнай групы рэформаў, Сацыялістычнай групы й групы Эўрапэйскай Народнай Партыі.
Дакумэнт перадае занепакоенасьць адносна нядаўнага прыпыненьня дзейнасьці чатырох незалежных газэтаў: «БДГ», «БДГ. Для служебного пользования», «Эхо» і «Предпринимательской газеты», а таксама аналягічнымі выпадкамі ў мінулым і перасьледам асобных журналістаў.
Дакумэнт заклікае беларускія ўлады патлумачыць сытуацыю з свабодай прэсы, перагледзіць рашэньне па прыпыненьні дзейнасьці газэт і спыніць рэпрэсіі адносна журналістаў.
Заўтра, 27 чэрвеня, Бюро ПАРЭ, якое складаецца з Прэзыдэнта, 19 віцэ-прэзыдэнтаў Асамблеі і лідэраў палітычных групаў разгледзіць дакумэнт з тым, каб адрэагаваць на сытуацыю, якая склалася з СМІ ў Рэспубліцы Беларусь.