Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: прыватызацыя не вырашае праблемаў беларускіх прадпрыемстваў 11:50, 26/06/2003, Интерфакс
Аляксандар Лукашэнка лічыць “няпростымі” пытаньні акцыянаваньня й прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. “Не думайте, что приватизация это благо, ведь на любом предприятии надо работать и развивать его”, -- заявіў Лукашэнка, наведваючы ў сераду Сьветлагорскі цэлюлозава-картонны камбінат у Гомельскай вобласьці.
У размове з працоўным калектывам камбінату кіраўнік дзяржавы паведаміў пра намер зрабіць гэтае прадпрыемства дзяржаўным. “Только после этого будет принято решение о финансировании строительства второй очереди комбината в размере $15 млн.”, -- заявіў Лукашэнка.
Паводле яго, дзяржава валодае 47% акцыяў камбінату, а «фірмачы (замежныя інвэстары валодаюць 39%) не сьпяшаюцца фінансаваць працы па мадэрнізацыі прадпрыемстваў... У гэтай сувязі мне трэба прымаць сілавое рашэньне, вырашаць юрыдычную праблему і выбраць той варыянт, каб усё было цывілізавана”.
Лукашэнка таксама адзначыў неабходнасьць разьвіцьця цэлюлозава-папяровай галіны і поўнай рэканструкцыі яе прадпрыемстваў: «Нам необходимо привязать экономику к лесным ресурсам». Ён таксама ня выключыў стварэньня ў рэспубліцы міністэрства лясной гаспадаркі, у падпарадкаваньне якому можа быць перададзены канцэрн «Беллеспаперпрам».