Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АБСЭ ставіць пад сумнеў вынікі рэфэрэндуму ў Таджкістане 11:32, 26/06/2003, НТВ
Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе выказала закляпочанасьць адносна дакладнасьці вынікаў праведзенага ў Таджыкістане рэфэрэндуму па ўнясеньні паправак у канстытуцыю краіны, паведамляе “Русская служба новостей”.
Нагадаем, АБСЭ не пасылала сваіх назіральнікаў на рэфэрэндум і таму не камэнтуе сам працэс галасаваньня. Аднак Арганізацыя зьвяртае ўвагу на занадта высокі працэнт выбарцаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Нагадаем, па выніках рэфэрэндуму яўка на выбарчыя ўчасткі склала 96 адсоткаў.
Згодна прынятых у час рэфэрэндуму паправак, дзейны прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмонаў пасьля сканчэньні бягучага тэрміну паўнамоцтваў у 2006 годзе зможа яшчэ два разы балятавацца на пасаду прэзыдэнта. Пры гэтым тэрмін яго паўнамоцтваў у выпадку абраньня кожны раз складзе па сем гадоў. За ўнясеньне адпаведнай папраўкі ў канстытуцыю прагаласавалі 93 адсоткі таджыкскіх выбарцаў.