Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фраймут Дувэ: Сьвет страціў аднаго з найвялікіх пісьменьнікаў сучаснасьці 15:51, 26/06/2003
Упаўнаважаны АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Фраймут Дувэ накіраваў свае спачуваньні родным і блізкім Васіля Быкава, “вялікага, незабыўнага пісьменьніка, чые творы сталі часткай вечнасьці”. “Беларусь і ўвесь сьвет страцілі аднаго з найвялікіх пісьменьнікаў сучаснасьці. Васіль Быкаў быў сапраўдным сынам беларускай зямлі і сымбалем культуры сваёй нацыі”, -- гаворыцца ў лісьце Ф.Дувэ на імя старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча.
Як нагадаў прадстаўнік АБСЭ, апошнія гады свайго жыцьця В.Быкаў правёў у далечыні ад радзімы, у Фінляндыі, Чэхіі й Няммеччыне, “краіне, якую ён выдатна ведаў і дзе ён мог спакойна працаваць”. Паводле Ф.Дувэ, яму асабіста некалькі разоў выпадала выступаць у абарону пісьменьніка, калі беларускія ўлады “перасьледавалі Быкава за тое, што ён не хаваў сваіх поглядаў на кардынальныя гістарычныя перамены, якія адбываліся ў яго краіне”.
Народны пісьменьнік Беларусі памёр 22 чэрвеня 2003 году ў шпіталі ў мястэчку Бараўляны пад Менскам. Пахаваньне Васіля Быкава прайшло ў беларускай сталіцы 25 чэрвеня.