Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Армэнія й Беларусь актывізуюць ваеннае супрацоўніцтва
10:59, 27/06/2003, РIА «Новости»

Армэнія й Беларусь намерваюцца актывізаваць ваеннае супрацоўніцтва. Адпаведная дамоўленасьць зафіксаваная ў пратаколе па выніках візыту ў Ерэван першага намесьніка міністра абароны, начальніка Генэральнага штабу УС Беларусі генэрал-лейтынанта Сяргея Гурулёва. Як паведаміў у сераду на прэс-канфэрэнцыі першы намесьнік міністра абароны, начальнік Генштабу УС Армэніі генэрал-палкоўнік Міхаіл Аруцюнян, Армэнія накіруе ў Беларусь прадстаўнікоў Чарэнцванскага станкабудаўнічага заводу для азнаямленьня з тэхналёгіяй рамонту бранетанкавай тэхнікі й ўзбраеньня.

Цягам месяца будзе вырашанае пытаньне навучаньня армянскіх адмыслоўцаў у ваенных навучальных установах Беларусі. Акрамя таго, армянскі бок забавязаўся прыняць меры па хутчэйшай ратыфікацыі пагадненьня аб узаемных пастаўках узбраеньня й ваеннай тэхнікі ад 6 чэрвеня 2002 году.

Генэрал-палкоўнік Аруцюнян паведаміў таксама, што на 10-11 кастрычніка заплянаваны візыт міністра абароны Армэніі Сержа Саркісяна ў Менск. У час візыту прадстаўнікі бакоў абмяняюцца досьведам мадэрнізацыі ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі, рэфармаваньня апэратыўна-баявой падрыхоўкі сілаў абедзьвюх краінаў, а таксама ўдзелу ў праграме НАТО “Партнэрства ў імя міру”.

У сваю чаргу, генэрал-лейтынант Гурулёў адзначыў, што абарончы комплекс Беларусі вырабляе для продажу шэраг відаў узбраеньняў, тэхнікі, прыбораў кіраваньня й назірання. Паводле яго, у час візыту Саркісяна ў Беларусь будуць падрабязна адпрацаваныя пытаньні экспарту і імпарту ўзбраеньняў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: