Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зьміцер Бандарэнка: зьнішчыць Беларусь нікому не ўдасца
14:38, 27/06/2003

«Закрыцьцё Нацыянальнага ліцэю нельга аддзяляць ад іншых фактаў ціску грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Закрыцьцё газэт, масавыя рэпрэсіі супраць дырэктарскага корпусу і бізнэсоўцаў, арышты моладзевых актывістаў – усё гэта кажа пра тое, што дыктатар проста знахабіўся ад уласнай беспакаранасьці. У 1996 годзе Лукашэнка закрыў беларускае «Радыё 101,2», на якім я працаваў. Зараз закрыты Беларускі ліцэй, у якім навучаецца мая дачка. І калі мы не жадаем, каб ахвярамі дыктатуры сталі яшчэ і нашыя ўнукі, мы павінны ўзмацніць наш Супраціў гэтай злачыннай ўладзе”, -- такім чынам пракамэнтаваў ліквідацыю Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 Зьміцер БАНДАРЭНКА.

-- Так, мы бачым, як нам здраджвае Эўропа, і радасьць ад “посьпехаў” рэжыму сёньня могуць падзяліць разам з Лукашэнкам эўрапэйскія палітыкі – прыхільнікі супакаеньня дыктатара на чале з Утай Цапф. Але трэба глядзець праўдзе ў вочы. Асноўная прычына сёньняшняй сытуацыі – гэта пасыўнасьць саміх беларусаў. Многія спадзяюцца, што свабоднай краіна стане неяк сама па сабе.

Але Беларусь жыве. Мы ўсе гэта адчулі ў дзень разьвітаньня з Васілём Быкавым, калі дзясяткі тысячаў людзей па поклічу сэрца прыйшлі пакланіцца вялікаму беларусу. Мы павінны быць моцнымі. Мы павінны знайсьці новыя формы барацьбы. І калі закрываюцца беларускія школы й ліцэі, значыць мы разгорнем сотні падпольных гурткоў, дзе дзеці здолеюць даведацца праўду аб гісторыі Беларусі і вывучаць родную мову. Зьнішчыць Беларусь ужо нікому не ўдасца, -- лічыць Зьміцер Бандарэнка.

ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: