Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рада Эўропы: Беларусь не дасягнула заўважнага прагрэсу ў дэмакратызацыі грамадзтва 11:01, 27/06/2003
Пр гэта заявіў учора вечарам міністар замежных справаў Малдовы Мікалае Дудэў, выступаючы на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў якасьці старшыні Камітэту міністраў Рады Эўропы. Дудэў падкрэсьліў, што закрыцьцё газэтаў і цэнзура друку ня будуць садзейнічаць зьбліжэньню Рады Эўропы і Беларусі. Між тым, паведамляе Радыё Свабода, старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы адзначыў, што арганізацыя захавае палітыку «адчыненых дзьвярэй» для тэхнічнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю й будзе ўмацоўваць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю гэтай краіны.