Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сытуацыя зь незалежнай прэсай у Беларусі ў цэнтры ўвагі ПАРЭ
13:45, 27/06/2003

Учора на паседжаньні Камітэту міністраў Рады Эўропы было ўзьнятае пытаньне аб закрыцьці незалежных газэтаў у Беларусі. Старшыня Камітэту міністраў Мікалае Дудэу адзначыў, што прыпыненьне газэтаў ня будзе садзейнічаць зьбліжэньню Беларусі з Радай Эўропы, такой самай, хутчэй за ўсё, будзе й пазыцыя Парлямэнцкай асамблеі ў тым, што тычыцца размарожваньня зносінаў зь Беларусьсю. Ён таксама запэўніў, што камітэт зоймецца гэтым пытаньнем.

Учора таксама прайшло паседжаньне камісіі па Беларусі паліткамітэту ПАРЭ. Кіраўнік Офісу АБСЭ ў Менску Э.Хайкен у сваім выступе на паседжаньні адзначыў, што ў Беларусі прымаюцца жорсткія меры супраць СМІ і грамадзянскай супольнасьці. Ён таксама выказаў думку, што ўлады Беларусі рыхтуюць рэфэрэндум з мэтай падаўжэньня тэрміну знаходжаньня пры ўладзе Лукашэнкі і што будзе зроблена ўсё для таго, каб атрымаць патрэбны вынік. Э.Хайкен спыніўся на сытуацыі з закрыцьцём газэт і паведаміў пра тое, што законы ў Беларусі сталі больш жорсткімі, у прыватнасьці закон, які дазваляе спыняць дзейнасьць партыі за аднаразовае парушэньне закону аб дэманстрацыях.

Прадстаўнік так званага “нацыянальнага сходу” Канаплёў у адказ заявіў, што беларускі выбарчы кодэкс ня горшы, чым у ФРГ. Ён назваў закрыцьцё газэтаў юрыдычна абгрунтаваным, але палітычна – вярблюжай паслугай. Паводле яго, "БДГ" неаднаразова абражала Лукашэнку і ня толькі. Канаплёў абвінаваціў міністра друку Падгайнага у тым, што здарылася, бо той баіцца за сваю пасаду.

На паседжаньні камісіі выступіла таксама намесьнік галоўнага рэдактара "БДГ" Ірына Халіп, якая падкрэсьліла, што закрыцьцё газэтаў – не часовая адміністратыўная мера, зьвязаная з парушэньнем закону, а плянавая кампанія па ліквідацыі незалежнай прэсы. Магчыма, гэта зьвязана і з будучым рэфэрэндумам. Да моманту яго правядзеньня, па задуме ўладаў, незалежнай прэсы не павінна наагул застацца. Яна зьвярнула ўвагу на тое, што, няглядзячы на ўсю ўвагу да сытуацыі ў Беларусі міжнародных арганізацыяў, у тым ліку і ПАРЭ, яны працягваюць паводзіць сябе проста беспардонна. Гэта азначае адно: Эўропе варта адмовіцца ад усемагчымых дыпляматычных клішэ і даць дакладнае вызначэньне беларускаму рэжыму як таталітарнаму. А таталітарныя рэжымы выхаваць немагчыма, і ня варта траціць час на спробы тлумачыць гэтаму рэжыму, чым праўда адрозьніваецца ад хлусьні, а свабода ад турэмнага зьняволеньня, і размаўляць з гэтым рэжымам так, як ён таго заслугоўвае.

Сёньня, як чакаецца, бюро ПАРЭ можа прыняць рашэньне пра больш пільны разгляд сытуацыі зь незалежнай прэсай у Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: