Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады ўзяліся за праваабарончы цэнтр «Вясна»
12:17, 27/06/2003

Распачатая ўжо чацьвёртая праверка дзейнасьці рэгіянальных аддзяленьняў аб’яднаньня за апошнія чатыры месяцы. Першая праверка Упраўленьнем юстыцыі Брэсцкай вобласьці Брэсцкага абласнога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” была распачатая адразу пасьля выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў – у сакавіку бягучага году. Па выніках праверкі быў складзены акт, у якім пералічаны шэраг недахопаў (у асноўным датычных вядзеньня справаводства), якія былі выяўленыя. Акт быў перададзены ў Міністэрства юстыцыі дзеля далейшага рэагаваньня, але да сёньняшняга дня ніякага рэагаваньня з боку Мінюсту так і не было.

У хуткім часе Упраўленьне юстыцыі Менаблвыканкаму зацікавілася дзейнасьцю Менскага абласнога аддзяленьня, але праверка не адбылася, паколькі за некалькі тыдняў да яе пачатку рашэньнем Рады грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр ”Вясна” гэтае аддзяленьне было ліквідавана. На мінулым тыдні пачалася праверка дзейнасьці Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. На сёньняшні дзень праверка працягваецца.

У вуснай размове са старшынём аддзяленьня Міхаілам Паўлавым прадстаўнік Упраўленьня юстыцыі сказаў, што заўвагаў да дзейнасьці арганізацыі няма, але афіцыйных вынікаў праверкі Упраўленьне юстыцыі пакуль не прадставіла.

26 чэрвеня Упраўленьне юстыцыі Гомельскай вобласьці распачало праверку дзейнасьці Гомельскага абласнога аддзяленьня ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Улічваючы апошнія тэндэнцыі, што склаліся ў грамадзкім сектары, калі запар па зысках упраўленьняў і Міністэрства юстыцыі былі зьліквідаваныя дзьве грамадзкія арганізацыі, а яшчэ дзьве знаходзяцца пад пагрозай ліквідацыі, праваабарончы цэнтр “Вясна” мае сур’ёзныя падставы лічыць, што ў адносінах да аб’яднаньня могуць быць скарыстаныя рэпрэсіўныя мэтады.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: