Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлав Гавел: Каждый человек должен взять на себя часть ответственности
12:09, 10/07/2003

«Беларусь может вернуться в семью европейских народов только волей своего народа. Я очень хорошо помню, какие изощренные и крутые меры используют тоталитарные режимы, чтобы скрыть от граждан правду, как манипулируют и запугивают общество. И как большинству населения тяжело решиться отринуть эти порядки (часто даже осознать меру их несправедливости) и добиться своих основных прав и свобод, данных конституцией и законами, выразить свое мнение, проявить интерес к событиям, происходящим вокруг, восстать за свои права и права своих соотечественников, противостоять намерениям милиции, судов или других государственных органов эти права нарушать. Громко спросить у своего правительства, на что уходят налоги и почему в Беларуси жизнь хуже, чем в соседних странах. Каждый человек должен взять на себя часть ответственности», - заявил в интервью газете «Народная воля» бывший президент Чехии Вацлав Гавел.

-- Як Вы ацэньваеце змены ў эканомiцы, што адбылiся ў Чэшскай Рэспублiцы пасля "аксамiтавай рэвалюцыi"?

-- Змены ў эканомiцы, што адбылiся ў Чэшскай Рэспублiцы цягам апошнiх 13 гадоў, былi грунтоўнымi i глыбокiмi. Пэўныя знешнiя праяўленнi, напрыклад, поўныя крамы цi раптоўнае з`яўленне вырабаў, раней недасягальных, адбылiся практычна адразу пасля рэвалюцыi.

Натуральна, было б наiўным сцвярджаць, што запоўненыя палiцы крам ёсць прыкмета моцнай эканомiкi, але iстотная сувязь памiж паспяховасцю трансфармацыi i багатай прапановай i попытам, безумоўна, ёсць. У кожным разе сёння ўжо мала хто можа ўявiць сабе праблемы з дастачай ды бясконцыя чэргi за ўсiм падчас магутных "поспехаў" дзяржаўных прадпрыемстваў, што выраблялi непатрэбшчыну, -- адна з прыкметаў усеагульнага маразму, алагiчнасцi i безвыходнасцi таталiтарнай "планавай" гаспадаркi.

Мяркую, што ў Чэшскай Рэспублiцы i ў iншых посткамунiстычных краiнах Цэнтральнай Еўропы за адносна кароткi тэрмiн пасля лiстапада 1989-га ўдалося распачаць трансфармацыю неэфектыўнага дзяржаўнага гаспадарства ў гаспадарства рынкавае, сучаснае i дынамiчнае. Адбылiся першыя этапы шырокай прыватызацыi i рэстытуцыi (вяртанне правоў ўласнасцi былым уладальнiкам). Былая дзяржаўная маёмасць, якой дзяржава была няздольная забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне, сёння мае свайго гаспадара. Некаторыя прадпрыемствы набылi замежныя iнвестары, якiя прынеслi, мiж iншым, i новыя тэхналогii. Напрыклад, былы дзяржаўны аўтазавод "Шкода", якi быў праданы нямецкаму "Фольксвагену" на пачатку 90-х гадоў, сёння вырабляе сучасныя аўто, што маюць поспех ва ўсёй Еўропе. Трэба зазначыць, што тая нямецкая iнвестыцыя -- адзiн з найпаспяховейшых выпадкаў прыватызацыi. Наступным этапам была прыватызацыя банкаў, што адбывалася аж напрыканцы 90-х гадоў i была вельмi складанай i глыбокай i настолькi цяжкай, што папярэднiя ўрады на такiя крокi не знайшлi палiтычнай адвагi.

Хачу асаблiва падкрэслiць, што дэмакратыя i рынкавая эканомiка як злучаныя начыннi. Толькi ў стабiльным i надзейным асяроддзi, у прававой дзяржаве могуць спраўна дзейнiчаць рынкавыя стасункi. Зразумелыя, празрыстыя i роўныя для ўсiх, хто хоча падтрымаць правiлы, ёсць аснова ўсёй сiстэмы, канешне, разам з прыязнай падатковай палiтыкай. Толькi ў гэткiх умовах можна прывабiць замежныя iнвестыцыi, без якiх трансфармацыя гаспадаркi не можа абысцiся.

-- Якое Ваша меркаванне наконт саюза Беларусi i Расii? Цi можа ўвогуле iснаваць дзяржава, у якой дзве краiны маюць адну валюту, адзiны эмiсiйны цэнтр, але пры гэтым захоўваюць свой суверэнiтэт?

-- Не ведаю, цi маю права гэтую з`яву ацэньваць, цi маю для гэтага дастаткова iнфармацыi, таму скажу хутчэй агулам. У сучаснасцi не можа нiводная краiна iснаваць адасоблена, без анiякiх сувязяў, палiтычных цi эканамiчных. Самастойнасць ёсць мiф, у якi ў цэлым свеце вераць толькi, здаецца, на Кубе i ў Паўночнай Карэi. Як мы бачым на прыкладзе Еўрапейскага Саюза, якраз калi адбываецца завяршэнне пашырэння на цэлых 10 краiн, у тым лiку i Чэшская Рэспублiка ўваходзiць у яго цеснае супрацоўнiцтва, асаблiва рэгiянальнае, набывае асаблiвую актуальнасць. Частка Еўропы сталася ўжо i саюзам грашовым, i агульная тэндэнцыя ўзаемнага наблiжэння, як мне падаецца, iдзе яшчэ далей. Але так адбываецца заўжды па ўхваленнi парламентаў кожнай дзяржавы. Супольныя паўнамоцтвы ў межах Саюза рэалiзуюцца агульна i раўнапраўна, нiякая краiна не ёсць дамiнанта, вялiкiя не могуць сваю волю навязаць меншым, мацнейшыя -- слабейшым i гэтак далей. Асабiста я перакананы, што для адносна невялiкiх краiн, як Беларусь цi Чэшская Рэспублiка, заўсёды выгадней быць часткай ўраўнаважаных шматбаковых структур, дзе яны разам з астатнiмi маюць роўныя правы i магчымасцi пры прыняццi i ажыццяўленнi рашэнняў, а не ператвараюцца толькi ў прыдаткi адной вялiкай краiны.

-- Як, на Ваш погляд, можна спынiць iзаляцыю Беларусi з боку Захаду?

-- Iзаляцыю Беларусi я лiчу нядобраю як для яе жыхароў, так i для ўсёй Еўропы. Беларусь -- краiна еўрапейская, большасць беларусаў вызнае ў якасцi галоўных жыццёвых каштоўнасцяў правы чалавека, свабоду слова, незалежнасць судоў, уладу права i магчымасць кожнага грамадзянiна чынна браць удзел у грамадскiм жыццi. Але ж ваша сучасная палiтычная рэпрэзентацыя не толькi не шануе гэтыя падмуркавыя камянi справядлiвасцi, але наўмысна iх абмяжоўвае, як у нядаўнiх выпадках, калi былi зачыненыя незалежныя газеты ды часопiсы.

Беларусь можа вярнуцца ў сям`ю еўрапейскiх народаў толькi воляй свайго народа. Я вельмi добра памятаю, якiя выкшталцоныя i крутыя захады ўжываюць таталiтарныя рэжымы, каб схаваць ад грамадзян праўду, як манiпулююць i запалохваюць грамадства. I як большасцi насельнiцтва цяжка адважыцца адрынуць гэткiя парадкi (часта нават усвядомiць меру iх несправядлiвасцi) i дамагчыся сваiх асноўных правоў ды свабодаў, што дадзеныя канстытуцыяй i законамi, выказаць свой погляд, праявiць цiкавасць да падзей, якiя адбываюцца навокал, паўстаць за свае правы i правы сваiх суайчыннiкаў, супрацьстаяць памкненням палiцыi, судоў цi iншых дзяржаўных органаў гэтыя правы парушаць. Голасна запытаць у свайго ўрада, на што выдаткоўваюцца падаткi i чаму ў Беларусi жыццё горшае за суседнiя краiны. Кожны чалавек павiнен узяць на сябе частку адказнасцi. Але, паўтаруся, ведаю, як вельмi цяжка гэта зрабiць.

-- Якая будучыня чакае Еўропу?

-- Будучыня Еўропы, паводле маiх меркаванняў, якраз у аб`яднаннi, у шчырым супрацоўнiцтве ейных частак, межы памiж якiмi будуць паступова знiкаць. Дзеля будучынi Еўрапейскага Саюза неабходны дэмакратычны падмурак, развiтая грамадзянская супольнасць i вяртанне да агульных каштоўнасцяў.

Працэс еўрапейскага яднання вельмi цяжкi i складаны, бо кожная з краiн-удзельнiц уступае ў яго ў троху iншай фазе развiцця, з рознымi прававой i палiтычнай сiстэмамi, з рознай эканомiкай. Цягам узаемнага наблiжэння краiн-удзельнiц, спадзяюся, агульнае бачанне еўрапейскiх народаў, сфармуляванае ў простай ды яснай еўрапейскай Канстытуцыi (працу над папярэдняй версiяй якраз завяршыў Канвент пра будучыню ЕС, у якiм засядалi як раўнапраўныя партнёры прадстаўнiкi ўсiх 25 краiн -- будучых сяброў Саюза), набудзе больш канкрэтныя абрысы, чым сёння. Упэўнены, Еўропа гатовая прыняць i iншыя краiны кантынента -- еўрапейскага цывiлiзацыйнага кола. Зараз кандыдатамi сталi Румынiя i Балгарыя, у накiрунку iнтэграцыi працуюць краiны так званых Заходнiх Балканаў, якiя яшчэ пакуль зацяжараныя спадчынай войнаў i нацыяналiзму 90-х гадоў. Цi стануць у блiжэйшай будучынi на парозе ЕС Беларусь, Украiна, Малдова -- залежыць у першую чаргу ад жыхароў гэтых краiн. Еўрапейскi Саюз ужо не першай хваляй пашырэння, iнтэнсiўным супрацоўнiцтвам з усiмi кандыдатамi i прыязным стаўленнем да новых краiн-удзельнiкаў, сярод якiх зараз Чэшская Рэспублiка, Венгрыя, Польшча, Славакiя, балтыйскiя краiны ды iншыя, даказвае сваю адданасць праекту аб`яднанай Еўропы.

-- Перад тым як зрабiцца палiтыкам, Вы былi выбiтным пiсьменнiкам i драматургам. У чым, паводле Вашага меркавання, будзе галоўнае прызначэнне лiтаратуры ў ХХI стагоддзi?

-- Мяркую, што, насуперак магутнаму развiццю тэлебачання i Iнтэрнету, роля лiтаратуры ў надыходзячым стагоддзi будзе незамяшчальная. Лiтаратура, натуральна, не можа перадаць нам столькi iнфармацыi, як новыя мас-медыя, але выразна дапамагае чамусьцi iстотна больш важнаму -- фармiраванню чуллiвасцi да роднай мовы, якая з`яўляецца iстотнай часткай асаблiвасцi кожнага чалавека. А якраз асаблiвасць, гэта значыць веданне, хто я, з кiм я, дзе мая бацькаўшчына, якая яе гiсторыя, якая мая мова, -- гэта, паводле майго меркавання, адна з ключавых уласцiвасцяў у жыццi чалавека ўвогуле. Нездарма ўсе таталiтарныя рэжымы намагалiся пазбавiць сваiх грамадзян iх асаблiвасцi, зрабiць з iх нейкае дробненькае колачка ў гiганцкiм агрэгаце, мову iхнюю пазбавiць пярэстасцi i паўнаты, словы -- першакрынiчнага i сапраўднага сэнсу. Невыпадкова лiтаратура ды пiсьменнiкi для такiх рэжымаў так небяспечныя.

-- Як iдзе Ваша жыццё пасля зыходу з пасады прэзiдэнта Чэшскай Рэспублiкi? Цi маеце Вы вольны час? Як адпачываеце?

-- Гэта сталася для мяне адной з найвялiкшых нечаканасцяў. Я спадзяваўся, што з зыходам з пасады кiраўнiка дзяржавы знiкнуць мае абавязкi i я змагу цалкам вольна вырашаць, што ды калi буду рабiць. Уяўляў сабе, як буду ў вольны час разважаць пра тое, на што ў апошнiя гады не меў часу, калi нешта прыйдзе, мо што напiшу. Хацеў бы напiсаць яшчэ кнiгу i драматычны твор. Але зараз маю столькi запрашэнняў i прапаноў, часам вельмi надзвычайных, што мая праграма зноў поўная. Ведаю, што заўжды застануся грамадзянiнам, якi будзе грамадска годным, а таму, на жаль, вiдаць, не будзе шмат часу на пiсьменства. Зараз, улетку, хачу вандраваць з жонкай па Еўропе, каб пабачыць тое, што мяне абышло. Спачатку таму, што як грамадзянiн камунiстычнай дзяржавы я не мог вольна падарожнiчаць, пасля таму, што на пасадзе прэзiдэнта бачыў толькi залы кангрэсаў ды атэлi.

Даведка

Вацлаў Гавел

Нарадзiўся ў 1936 годзе ў забяспечанай буржуазнай сям`i, якая мела цесныя сувязi не толькi з фiнансавай, але i з культурнай "вярхушкай". Яго бацька, iнжынер па спецыяльнасцi, быў старшынёй элiтнага пражскага "Ротары-клуба", быў саўладальнiкам кiнастудыi i буйнейшага канцэртнага зала ў цэнтры чэшскай сталiцы. Акрамя гэтага, Гавелы мелi ва ўласнасцi салiдную нерухомасць, куды ўваходзiлi лясы i землi з родавым маёнткам.

Акупацыя Чэхii фашысцкай Германiяй не застала Гавелаў знянацку. Яны змаглi ўтрымаць сямейны бiзнес на плыву. На кiнастудыi працягвалi здымаць фiльмы, канцэртны зал прымаў ветлiвых нямецкiх афiцэраў, прамысловасць працавала на новых "саюзнiкаў". Пасля службы ў войску Вацлаў працаваў у неакадэмiчных тэатрах, якiя запоўнiлi Прагу ў 50--60-я гады. Выкарыстоўваючы цэнзурныя адтулiны, Гавел пачаў пiсаць п`есы для тэатра ў якiм працаваў, i атрымаў вядомасць як драматург зусiм не "сацрэалiстычнага" накiрунку. Потым ён заняў пост рэдактара ў вальнадумным часопiсе Чэхаславакii, якi ў рэшце рэшт быў закрыты цэнзурай. Усё падштурхоўвала Гавела да дысiдэнцтва. Пасля таго як на мiжнароднай нарадзе ў Хельсiнкi была падпiсана чарговая дэкларацыя аб правах чалавека, Гавел выступiў iнiцыятарам стварэння групы "Хартыя-77", якая абараняла свабоду слова ва ўмовах камунiстычнай дыктатуры.

У 1979 годзе Гавел атрымаў 4,5 года турэмнага зняволення за "антыграмадскую дзейнасць". Пасля адбыцця тэрмiну зняволення Вацлаў выйшаў на волю i больш не сутыкаўся напрамую з караючай машынай уладаў, але назаўсёды атрымаў статус "вязень сумлення". Гарбачоўскую "перестройку" ён сустрэў з асцярожнай цiкаўнасцю, адчуваючы магчымасць далейшага развiцця падзей.

I вось надышла Пражская "восень" 1989 года. У вынiку шматтысячных дэманстрацый, якiя атрымалi назву "бархатнай рэвалюцыi", кампартыя капiтулявала, але тым не менш праблема прысутнасцi савецкага вайсковага кантынгенту на тэрыторыi Чэхаславакii засталася. 29 снежня 1989 года Федэральны сход Чэхаславакii аднагалосна (!), уключаючы i камунiстаў, прагаласаваў за выбранне дзевятым прэзiдэнтам краiны Вацлава Гавела.

Атрымаўшы падтрымку розных палiтычных сiл -- ад Гарбачова да Папы Рымскага, ад Маргарэт Тэтчар да тыбецкага Далай-Ламы, -- Вацлаў змог правесцi ў сваёй краiне дэмакратычныя пераўтварэннi з невялiкiмi стратамi. Савецкiя войскi былi выведзены, сярэднi пражытачны ўзровень насельнiцтва выстаяў, нягледзячы на паступовы разрыў эканамiчных адносiн з СССР, куды адрасавалася 40 працэнтаў чэшскага экспарту. Пасля развалу Савецкага Саюза Гавел зняў з кiруючых пасад былых камунiстаў i развiтаўся з крайнiмi радыкаламi з лiку нядаўнiх сяброў-дысiдэнтаў.

У апошнiя гады свайго прэзiдэнцтва Вацлаў цяжка хварэў, перанёс дзве анкалагiчныя аперацыi, але фармальна не пакiдаў пасаду кiраўнiка краiны. Чэхi не любяць рэзкiх пераменаў. Вiдавочна, Гавел iмпанаваў менавiта гэтым якасцям. Ва ўсякiм разе, ён стаў апошнiм з дысiдэнтаў-прэзiдэнтаў ва Усходняй Еўропе, якiя пераступiлi мяжу тысячагоддзя разам са сваiм народам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: