Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка адмовіўся рэабілітаваць Ларысу Геніюш
10:54, 29/07/2003, Прэс-служба БХК

Пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасьці ўмацаваньня ідэяў беларускай дзяржаўнасьці й разьвіцьця нацыянальнай ідэі, РГА “Беларускі Хэльсынскі Камітэт” 9 ліпеня 2003 году зьвярнуўся да яго з просьбай аб ініцыянаваньні рэабілітацыі рэпрэсаванай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Абгрунтоўваючы неабходнасьць рэабілітацыі, БХК, у прыватнасьці, адзначыў, што беларуская паэтка Ларыса Геніюш шырока вядомая ў Беларусі і за мяжой. Яе творы прасякнутыя любоўю да беларускага народа й Беларусі. Аднак, яны не ў поўнай меры даступныя да чытачоў, бо паэтэса рэпрэсаваная ў 1949 годзе і да гэтага часу не рэабілітаваная. З гэтай прычыны вершаў Геніюш няма ў школьнай праграме, забаронена праводзіць афіцыйныя сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя памяці й творчасьці паэтэсы і г.д.

Патрыётка Ларыса Геніюш была вымушаная ў пэрыяд масавых рэпрэсіяў ў канцы 1937 году зьехаць зь Беларусі ў Прагу да мужа. Па патрабаваньні ўраду СССР 20 жніўня 1948 году яе незаконна пазбавілі грамадзянства і гвалтоўна дэпартавалі ў БССР. Прысудам Вярхоўнага Суда БССР ад 7 лютага 1949 году, не будучы грамадзянкай БССР, яна асуджаная да 25 гадоў пазбаўленьня волі з адбыцьцём у папраўча-працоўных лягерох на Поўначы Савецкага Саюзу. Ларыса Геніюш датэрмінова вызваленая з-пад варты 1 чэрвеня 1956 году і да канца жыцьця жыла ў мястэчку Зэльва Гарадзенскай вобласьці пад назіраньнем КДБ.

У справе адсутнічаюць дакладныя і дастаковыя доказы віны Геніюш, асуджанай паводле арт. 66 УК БССР у рэдакцыі 1928 г. (дапамога міжнароднай буржуазіі і ажыцьцяўленьне падрыўной дзейнасьці супраць СССР), а таксама арт. 76 УК БССР (контррэвалюцыйная арганізацыйная дзейнасьць). Як вынікае з справы, уся віна Ларысы Геніюш заключалася ў тым, што яна зьяўлялася чальцом замежных беларускіх нацыянальных арганізацыяў "Беларуская рада" і "Беларуская народная самадапамога". Антысавецкай або прафашыстоўскай дзейнасьці чальцы гэтых арганізацыяў не вялі. Іх мэтай было стварэньне незалежнай і самастойнай Беларусі.

Пра сваю творчасьць Геніюш казала ў судзе: “Усё, што я пісала, ня мела антысавецкага характару. Я любіла народ і пісала толькі для беларускага народа”. Суд прызнаў вершы Ларысы Геніюш антысавецкімі й контррэвалюцыйнымі, хаця судовая літаратурна-палітычная экспэртыза вершаў не праводзілася. Якія менавіта вершы падпадалі пад крымінальнае пакараньне ў справе не ўказана.

БХК зьвярнуў увагу Лукашэнкі на тое, што з 1960 году ў КК Беларусі адсутнічаюць артыкулы, паводле якіх асуджаная Геніюш, што, згодна дзейнаму заканадаўству, цягне безумоўную адмену абвінаваўчага прысуду й рэабілітацыю. Аднак паводле ідэалагічных меркаваньняў Геніюш не была рэабілітаванай.

У 1999 годзе БХК зьвярнуўся ў Пракуратуру Беларусі з дакладам аб апратэставаньні прысуду Вярхоўнага Суда адносна Ларысы і Яна Геніюшаў. Прадстаўленьне БХК і крымінальная справа 2 лістапада 1999 году былі накіраваныя ў Вярхоўны Суд.

Вярхоўны Суд адмовіўся рэабілітаваць незаконна рэпрэсаваную Ларысу Геніюш і пастанавіў, што яна наагул не падлягае рэабілітацыі. Прычыны адмовы ў рэабілітацыі невядомыя, бо ў афіцыйным адказе на заяву БХК пазначана, што гэтыя прычыны могуць быць паведамленыя толькі самой рэпрэсаванай. Ларыса Геніюш памерла ў 1983 годзе.

Калі ўлічваць нядаўнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі аб сувэрынітэце, накіроўваючы яму матэрыялы аб рэабілітацыі Ларысы Геніюш, БХК спадзяваўся на станоўчае рашэньне, якое стала б сапраўдным крокам да аднаўленьня гістарычнай справядлівасьці. Аднак Лукашэнка пакінуў зварот без адказу, пераадрасаваў яго Вярхоўнаму Суду, які ў сваім лісьце пазначыў, што Геніюш была “абгрунтавана прызнаная не падлягаючай рэабілітацыі”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: