Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады перашкаджаюць дзейнасьці мясцовага офісу АБСЭ 10:51, 29/07/2003
Рэалізацыя праектаў беларускага офісу АБСЭ, зьвязаных з праблемай мясцовага самакіраваньня і ўдасканаленьня выбарчай сыстэмы, адкладваецца. Як паведала “Радыё Свабода” сакратар офісу Гайда Сьміт, сэмінар па выбарчым заканадаўстве, заплянаваны на ліпень, не прайшоў, “бо ня быў зацьверджаны адміністрацыяй прэзыдэнта”. Супрацоўнікі АБСЭ яшчэ спадзяюцца, што сэмінар удасца правесьці ў пачатку восені.
У рамках праекту па мясцовым самакіраваньні ў чэрвені павінна была прайсьці паездка прадстаўнікоў органаў кіраваньня й грамадзкіх аб’яднаньняў з усіх рэгіёнаў Беларусі ў Польшчу. Аднак, і гэты праект прыйшлося перанесьці.