Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьнікненьні ў 1999 і 2000 гадох вядомых беларускіх палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага й журналіста Зьмітра Завадзкага па-ранейшаму застаюцца “чорный плямай” цяперашняй улады. Сёньня незалежная газэта “Народная воля” публікуе фотакопію дакумэнту, зьвязанага з гэтымі справамі. Гэта ксэракопіі санкцыянаванай пракуратурай пастановы аб прэвэнтыўным затрыманьні гучнавядомага камандзіра СОБРу Зьмітра Паўлічэнкі за подпісам тады яшчэ старшыні КДБ Беларусі генэрал-лейтынанта Ўладзімера Мацкевіча. Дакумэнт датаваны 22 лістапада 2000 году. Праз некалькі дзён пасьля гэтага кіраўніка КДБ і Генэральнага пракурора Бажэлку, які падтрымаў яго, адправілі ў адстаўку...
У “Народнай волі” дакумэнт зьявіўся “з падачы” дэпутата “палаты прадстаўнікоў” генэрала Валерыя Фралова, які ўжо зьвярнуўся ў пракуратуру й КДБ з просьбай патлумачыць, на падставе якіх дакумэнтаў выпусьцілі Паўлічэнку, хто аддаваў загад аб ягоным вызваленьні, хто яго дапытваў.
Як піша газэта, “адзначым, каб паставіць подпіс пад такой пастановаю, той самы Мацкевіч напэўна тысячу разоў падумаў. Напэўна, вельмі важкія доказы вымусілі яго пайсьці на арышт Паўлічэнкі.
Зрэшты, радкі дакумэнту кажуць самі за сябе: “У матэрыялах апэратыўнай распрацоўкі ёсьць дакладныя дадзеныя аб тым, што Паўлічэнка Зьміцер Валер’евіч зьяўляецца арганізатарам і кіраўніком злачыннай групы, якая займаецца выкраданьнямі й фізычнай ліквідацыяй грамадзянаў. У прыватнасьці, кіруемая Паўлічэнкам Д.В. злачынная група датычная да забойства 5 жніўня 2002 году Самойлава Г.В., лідэра незарэгістраванай Беларускай рэгіянальнай арганізацыі “РНЕ”, а таксама да забойстваў іншых асобаў”. Дзясяткі пытаньняў паўстае з гэтага дакумэнту. Камандзіра СОБРа Зьмітра Паўлічэнку арыштавалі ў якасьці падазраванага ў сур’ёзных злачынствах. Але праз некалькі гадзінаў ён быў на волі. Хто яго выпусьціў? На якой падставе? Зроблена гэта паводле закону ці насуперак яму? На гэтыя і многія іншыя архіважкія пытаньні дэпутату па сутнасьці так і не адказалі... Вядома, пастанова аб прымяненьні прэвэнтыўнага затрыманьня - гэта яшчэ ня вырак суду. Але дэпутат Фралоў і ня кажа пра судовы вэрдыкт, ён ў вызначаным законам парадку патрабуе адказаць на пытаньні, якія хвалююць як яго, так і шырокую грамадзкасьць”.