Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнік чэскага Сэнату далучыўся да камітэту «За свабодную Беларусь!»
10:52, 29/07/2003, Сяргей Навумчык, «Радыё Свабода»

Учора адбылося спатканьне Старшыні Сэнату Пэтэра Пітгарда з выканаўчым сакратаром камітэту "За свабодную Беларусь!" Натальляй Маковік, старшынём "Зьвязу беларусаў замежжа" Яўгенам Сідорыкам і супрацоўнікам фундацыі "Чалавек у нядолі" Ільлём Глыбоўскім.

Нагадаем, што некалькі дзён таму з ініцыятывы прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў - Рады БНР, "Зьвязу беларусаў замежжа", суполкі беларусаў у Празе "Скарына", а таксама чэскай фундацыі "Чалавек у нядолі" быў утвораны камітэт "За свабодную Беларусь!", ганаровым старшынём якога пагадзіўся быць Вацлаў Гавэл. У камітэт увайшлі каля 50 дэпутатаў ніжняй Палаты чэскага парлямэнту і каля 50 дэпутатаў Сэнату.

Спадар Пітгард выказаў падтрымку беларускай дэмакратыі, ён адзначыў, што ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі й дзейнасьцю прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Празе. Спадарыня Маковік, спадары Глыбоўскі і Сідорык выказалі свае погляды на сытуацыю ў Беларусі і прапанавалі шэраг сумесных з чэскімі палітыкамі праектаў, у тым ліку і парляманцкія слуханьні ў справе свабоды слова ў Беларусі (такога кшталту слуханьні ў чэскім парлямэнце адбыліся чатыры гады таму).

Старшыня Сэнату заявіў, што далучаецца да камітэту "За свабодную Беларусь!".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: