Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы сьледчы па «гучных справах» пачаў працу з скандалю
12:31, 30/07/2003

Жонка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і яе прадстаўнік Гары Паганяйла намерваліся 29 ліпеня перадаць шэраг гаспадарчых хадайніцтваў і дакумэнтаў па справе аб зьнікненьні палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага новаму сьледчаму пракуратуры Кухаронку С.Г, які вядзе гэтую справу пасьля нядаўняга аднаўленьня. Аднак сьледчы Кухаронак адмовіўся сустрэцца з Красоўскай у прысутнасьці Паганяйлы.

Сярод хадайніцтваў – патрабаваньні, зьвязаныя з праверкай розных фактаў і інфармацыі, а таксама хадайніцтва аб допуску Паганяйлы ў якасьці прадстаўніка І.Красоўскай па дадзенай справе. Да хадайніцтва былі прыкладзеныя таксама некаторыя дакумэнты, якія маюць адносіны да справы (у прыватнасьці, ксэракопія пастановы аб прэвэнтыўным затрыманьні камандзіра СОБРу Д.Паўлічэнка за подпісам старшыні КДБ У.Мацкевіча і з санкцыямі намесьніка генпракурора Снегіра).

Аб сустрэчы з сьледчым было дамоўлена папярэдне. Аднак сьледчы Кахуронак адмовіўся сустрэцца з Красоўскай у прысутнасьці Паганяйлы. У сваю чаргу, Красоўская адмовілася сустракацца з сьледчым без свайго прадстаўніка. Пасьля перамоваў па тэлефоне, якія цягнуліся амаль паўтары гадзіны, падрыхтаваныя хадайніцтвы былі пакінутыя на прахадной пракуратуры Менску. Да іх было прыкладзенае хадайніцтва Красоўскай пракурору гораду Менску аб адводзе сьледчага Кухаронка С.Г.

Преэс-цэнтру Хартыі Ірына Красоўская паведаміла:

-- Гары Пятровіч Паганяйла зьяўляецца маім прадстаўніком у судзе. Суд афіцыйна прызнаў яго як майго прадстаўніка. Аднак, пракуратура гораду Менску вось ужо цяглы час адмаўляецца дапусьціць Паганяйлу ў якасьці майго прадстаўніка на этапе папярэдняга сьледзтва. Сьледчы Кухаронак нават не дапусьціў яго прысутнічаць у кабінэце, калі я хацела перадаць хадайніцтва, а таксама натарыяльна завераную даверанасьць, якая сьведчыць, што Паганяйла мой афіцыйны прадстаўнік у судзе, следчых органах і гэтак далей.

Паўстае пытаньне – чаму яны ўпарта не жадаюць дапусьціць Паганяйлу ў якасьці прадстаўніка? Можа, таму, што ён сапраўды прадстаўляе нашыя інтарэсы як пацярпелых, і задае занадта шмат непрыемных для сьледзтва пытаньняў?

Гэты інцыдэнт яшчэ раз пацьвердзіў, што справа адноўленая не для таго, каб быць расьследаванай, а для таго, каб “пусьціць пыл у вочы” ўласнаму народу, усясьветнай грамадзкасьці, міжнародным арганізацыям, ухаваць ісьціну, прыкрываючыся таямніцай сьледзтва, і трымаць расьследаваньне пад кантролем. Таму я напісала пракурору гораду хадайніцтва з патрабаваньнем аб адводзе сьледчага -- бо ўжо на першым этапе ён адмовіўся выканаць самае малое й простае, з чаго ён бы мог пачаць -- прызнаць Г.Паганяйла маім прадстаўніком. Што ж казаць тады пра нашыя іншыя хадайніцтвы - такія, як патрабаваньні дапытаць вышэйшых службовых асобаў, якія неаднаразова згадваліся ў СМІ ў сувзяі з выкраданьнем Ганчара, Красоўскага, Захаранкі, Завадзкага.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: