Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суверэнiтэт -- гэта...
15:25, 30/07/2003, Iлля Копыл, жыхар Менску, Народная Воля

У iнтэрвію прэзыдэнта РБ беларускiм тэлеканалам 30 чэрвеня прагучала пытаньне: што для вас азначае суверэнiтэт? Паслухаўшы адказ Аляксандра Рыгоравiча, я стаў разважаць: а што асабiста для мяне азначае гэтае жыцьцёва важнае пытаньне? Мае думкi такiя.

Суверэнiтэт -- гэта калi ў маёй сям`i ўсе здаровыя, дзецi знайшлi сваё месца ў жыцьцi, я сам атрымлiваю годную пэнсiю цi заробак, каб хапала добра харчавацца, апранацца, за розныя паслугi разлiчыцца, хаця б час ад часу адпачываць па-людзку на курорце цi ў турыстычным падарожжы.

Але нiчога з гэтага ў мяне не збылося. Пэнсii ледзь хапае на аплату камунальных паслуг ды вельмi сьцiплае харчаваньне.

Суврэнiтэт -- гэта калi я маю права без усялякага страху ўдзельнiчаць у грамадзянскiх акцыях, патрабуючы ад дзяржавы стварыць умовы для паляпшэньня жыцьця простага чалавека, пра клопат аб якiм так многа гаворыцца, але мала робiцца.

У нас жа ўдзельнiкаў такiх акцый затрымлiваюць, зьбiваюць, судзяць, штрафуюць, кiдаюць на нары.

Суверэнiтэт -- гэта калi ў краiне паважаюць гiстарычную спадчыну i сiмволiку: бел-чырвона-белы сцяг i герб "Пагоня" з iх гордай шматвяковай "бiяграфiяй", калi я маю права карыстацца гэтай сiмволiкай паўсюдна i прылюдна. Але дзе тое вы бачылi?

Суверэнiтэт -- гэта калi я сьвяткую Дзень незалежнасьцi сваёй краiны тады, калi тое прызначыла сама гiсторыя, а не прыдумаў нехта. Гэтым днём я лiчу 25 сакавiка, у якi ў 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспублiка. Калi б не БНР, не было б i сучаснай Беларусi. Хто гэтага не ведае? Пэўна, нашы ўлады i затлумленыя афiцыйнымi СМI абывацелi.

Суверэнiтэт -- гэта калi навучаньне ў школах, каледжах i ВНУ iдзе пераважна на роднай мове, а iншыя, у тым лiку i расейская, вывучаюцца як замежныя.

Суверэнiтэт -- гэта калi апанэнты ўладзе не зьнiкаюць бясьследна, а бесперашкодна дапускаюцца ва ўсе сродкi масавай iнфармацыi. Калi не перасьледуюць незалежныя выданьнi й журналiстаў за праўдзiвыя артыкулы пра нашу рэчаiснасьць.

Суверэнiтэт -- гэта калi ў краiне паважаюцца i выконваюцца ўсiмi без выключэньня грамадзянамi, установамi, уладнымi структурамi, кiраўнiком дзяржавы Канстытуцыя i заканадаўства краiны. Калi пiльна абараняюцца правы чалавека, выконваюцца мiжнародныя пагадненьнi, Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека, прынятая ААН. Назiраем жа якраз адваротнае.

Суверэнiтэт -- гэта калi краiна мае свае ўласныя грошы, устойлiвую валюту, а на грашовых банкнотах -- выявы слынных сыноў Бацькаўшчыны, якiя навечна ўвайшлi ў нашу гiсторыю. Сярод iх -- Рагвалод, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасiння Полацкая, Вiтаўт, Францiшак Скарына, Леў Сапега, Кастусь Астрожскi, Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Калiноўскi, Янка Купала, Якуб Колас, Васiль Быкаў i шмат хто iншы.

Суверэнiтэт -- гэта калi я гуляю па вулiцах i плошчах свайго горада i чытаю на шыльдах беларускiя назвы, беларускiя iмёны -- хiба ў нас няма каго ўвекавечваць? Пакуль жа нярэдка -- iмёны тых, каго не назавеш прыхiльнiкам незалежнай Беларусi.

Суверэнiтэт -- гэта... Але чытачы "Народнай волi" самi могуць прадоўжыць уласныя разважаньнi на гэтую тэму, якая кранае лёс усiх i кожнага, нават калi хто i не ўсведамляе гэтага.

Суверэнiтэт i незалежнась нашай краiны зараз пад вялiкай пагрозай -- нягледзячы на ўзнiкшую апошнiм часам "незалежнiцкую" рыторыку з дзяржаўных трыбун. У мяне асабiста няма веры тым словам, бо на справе робiцца зусiм iнаше.

Усе мы, грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасьцi, веравызнаньня, сацыяльнага становiшча, узросту павiнны абаранiць сваю краiну, яе суверэнiтэт, калi пануючая зараз улада паспрабуе аддаць Беларусь у склад суседняй Расii. Мы там ужо былi аж два стагоддзi. Урокi ж гiсторыi трэба ўлiчваць, каб не застацца зноўку ля разбiтых ночваў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: