Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка 1 жніўня пакрасуецца перад расейскай прэсай 14:45, 30/07/2003
Аляксандар Лукашэнка 1 жніўня правядзе прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх сродкаў масавай інфармацыі. Прэс-канфэрэнцыя пройдзе ў цэнтральнай працоўнай рэзыдэнцыі прэзыдэнта. Для ўдзелу ў сустрэчы з кіраўніком дзяржавы ў Менск прыбываюць больш за 70 журналістаў з друкаваных, этырных і электронных СМІ з амаль 30 суб’ектаў фэдэрацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе прэзыдэнта.
Найбольш масава будзе прадстаўленая Масква, ад якой у беларускую сталіцу прыедуць журналісты з больш як 10 радыёстанцыяў, тэлеканалаў, пэрыядычных выданьняў. У іх ліку - прадстаўнікі радыёстанцыяў "Союз", "Говорит Москва", "Голос России", радыёвяшчальнай службы "Содружество", інфармацыйных агенцтваў "Союз-инфо", "Росбизнесконсалтинг", тэлеканалу "Московия", газэт "Интеграция", "Тверская, 13", "Русский деловой вестник", штотыднёвіка "Союз. Беларусь-Россия", часопіса "Клуб".
Інтарэс да прэс-канфэрэнцыі праявіла рэгіянальная расейская прэса. Смаленск, Бранск і Бранская вобласьць, Ніжні Ноўгарад, Екацерынбург, Чэбаксары, Краснадар, Астрахань, Тула, Петразаводзк, Іванаўская і Омская вобласьці, Рэспубліка Татарстан падалі па тры-чатыры заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве.
Жыхары Беларусі змогуць пабачыць тэлевэрсію прэс-канфэрэнцыі вечарам 1 жніўня на трох тэлеканалах – Першым нацыянальным, ОНТ і СТВ.