Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справа Бандажэўскага -- справа ААН
11:03, 30/07/2003, Ірына Макавецкая, БДГ

Камісія па правох чалавека ААН распачала разгляд скаргі экс-рэктара Гомельскага дзяржаўнага мэдінстытута прафэсара Юрыя Бандажэўскага на вырак Вярхоўнага Суда РБ, якім ён у 2001 годзе быў прызнаны віноўным у хабарніцтве і асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі. Цягам году, а менавіта столькі доўжыцца працэдура разгляду скаргі, мы зможам нарэшце даведацца, наколькі віноўны Бандажэўскі.

Бандажэўскі быў узяты пад варту ў ліпені 1999 году паводле прэзыдэнцкага дэкрэту аб барацьбе з тэрарызмам. Абвінавачваньне ў хабарніцтве было прад’яўлена ў пачатку жніўня, дарэчы, пасьля таго, як чалавек, які даў супраць рэктара сьведчаньні, афіцыйна ад іх адмовіўся. Напярэдадні 2002 году Юрыю зьмягчылі меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе і па вяртаньні дадому, экс-рэктар заняўся навукай. Напярэдадні прысуду Бандажэўскі здаў у друк рукапіс аб уплыве малых дозаў радыяцыі на працу сардэчна-судзінавай сыстэмы. Гэтая праца стала 8-ай кнігай апальнага навукоўцы, за якія, як лічыцца, ён і атрымаў 8 гадоў зьняволеньня.

Крымінальную справу адносна прафэсара разглядаў па першай інстанцыі Вярхоўны суд і прысуд набраў законную сілу ў момант яго агучваньня. Паводле некаторых эпізодаў Бандажэўскі быў апраўданы, але ў агуле прысуд ствараў уражаньне добра выкананай на заказ працы. Гэтую вэрсію пацьвярджае і тое, што скаргі асуджанага па сутнасьці не разглядаліся, і ўсе пытаньні да беларускага правасудзьдзя Бандажэўскаму давялося задаваць праз камісію ААН па правох чалавека. Згодна працэдуры разгляду скаргаў у ААН, усе пытаньні, пастаўленыя ў скарзе, пераадрасоўваюцца беларускім дзяржаўным структурам: суду і пракуратуры. Тыя павінны адказаць, нягледзячы на тое, што пытаньні могуць быць ім непрыемныя. Паводле інфармацыі “БДГ”, такія запыты ўжо атрыманыя імі.

Затым з адказамі беларускіх афіцыйных структураў пазнаёмяцца прафэсар і яго адвакат. Яны, дарэчы, маюць права зрабіць свае камэнтары. Пасьля ўсе дакумэнты будуць вывучацца на паседжаньні камісіі, якая і павінна даць адказ, ці парушаныя пры правядзеньні папярэдняга й судовага сьледзтва правы Бандажэўскага як чалавека й грамадзяніна. Калі адказ будзе станоўчым, то гэта аўтаматычна азначае неправамоцнасьць прысуду, бо згодна Канстытуцыі ў яго аснову ня могуць быць пакладзеныя доказы, атрыманыя з парушэньнем закону. Так што цягам году, а менавіта столькі цягнецца працэдура разгляду скаргі, мы зможам, нарэшце, даведацца наколькі віноўны Бандажэўскі. Між тым для 10 тысячаў жыхароў Францыі адказ на гэтае пытаньне відавочны. У адваротным выпадку столькі людзей ніколі не паставілі свае подпісы пад зваротам да беларускіх уладаў з просьбай аб вызваленьні навукоўцы. У абарону прафэсара аддалі свае галасы нават фізікі-ядзершчыкі. У бліжэйшы час гэты дакумэнт будзе накіраваны да ўладаў нашай краіны.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: