Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка прызначыў новага «пераемніка»
11:15, 30/07/2003, Антон Хадасевіч, Наталя Грыб, КоммерсантЪ

Днямі Аляксандар Лукашэнка правёў чарговыя кадравыя перастаноўкі ў вышэйшых органах улады краіны. Уладзімер Сямашка (кандыдатуру якога ў кулуарах прарочылі на пасаду прэм’ер-міністра) прызначаны на пасаду выканаўчага абавязкі першага віцэ-прэм’ера і вызвалены аб забавязкаў міністра энэргетыкі. В.а. міністра стаў 63-гадовы Эдуард Таўпянец. Пасада прэм’ера застаецца вакантнай. А былы кіраўнік ўраду Генадзь Навіцкі на экстрана сабраным Лукашэнкам паседжаньні парлямэнту быў абраны старшынём Савету Рэспублікі -- верхняй палаты. Аляксандар Вайтовіч, які займаў раней гэтую пасаду, вызвалены ад пасады, бо ён дасягнуў межавага ўзросту, вызначанага для чыноўнікаў. Згодна новаму Закону “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”, які набярэ моц як раз 25 чэрвеня, працаваць у органах дзяржкіравання можна толькі да 65 гадоў. У сянаце пагаворваюць, што закон прыняты пад канкрэтнага чалавека -- Вайтовіча. Напрыклад, яго калега Мікалай Чаргінец старэйшы за Вайтовіча на 2,5 месяцы, аднак ён заўсёды абараняе пазыцыю Лукашэнкі, а таму працягвае працаваць сэнатарам.

На думку аналітыкаў, падкладка гэтых перастановак хаваецца ў палітычнай стратэгіі беларускага кіраўніка, які намерваецца падоўжыць свае ўладныя паўнамоцтвы. З пункту погляду адстаўку Вайтовіча, якога раней многія беларускія палітыкі ўспрымалі як найбольш пэрспэктыўнага пераемніка Лукашэнкі, можна разглядаць як адмову прэзыдэнта ад ідэі перадачы ўлады нават “даверчай асобе”. Зрэшты, адданы Лукашэнку Навіцкі, як лічаць аналітыкі, у любым выпадку значна больш адэкватны ў гэтай ролі, чым лібэральна настроены Вайтовіч. Апошні дазваляў сабе нават крытыкаваць прэзыдэнта – за закрыцьцё “Белорусской деловой газеты”. Увядзеньне прэзыдэнцкіх прадстаўнікоў у ніжняй палаце парлямэнту і намер балятавацца на трэці тэрмін. І хаця яго звольнілі без скандалю і яму нават абяцалі пасаду адмысловага амбасадара Беларусі ў ААН, але рэальна адстаўка Вайтовіча азначае, што яго выкрэсьлілі зь сьпісу набліжаных да Лукашэнкі людзей.

Навіцкі, звольнены нядаўна з пасады прэм’ер-міністра за нявыплату сялянам сродкаў за здадзенае малако й мяса, наадварот, вядомы празьмернай ляяльнасьцю прэзыдэнту. І многія экспэрты, кажучы пра тое, што асабіста перад бацькам экс-прэм’ер не правініўся, меркавалі, што ён стаў ахвяраю тактычнага папулісцкага ходу Лукашэнкі , але можа быць рэабілітаваны ў бліжэйшай будучыні. Відавочна, што новае прызначэньне - -узнагарода за зьміранасьць і паслухмянасьць, бо за тры тыдні, якія прайшлі з моманту адстаўкі, ён ні разу не пракамэнтаваў рашэньне прэзыдэнта. Новы старшыня верхняй палаты парлямэнту, на думку многіх беларускіх дэпутатаў, абсалютна несамастойны палітык, які не валодае дарам стратэгічнага мысленьня. “Я - хозяйственник, а не политик”, - казаў пра сябе экс-прэм’ер. Але гэтыя фактары не іграюць ролі ў дзяржаве з урадам, які працуе ў рэжыме “ручнога кіраваньня”, і “кішэнным парлямэнтам”, славу якога набыў беларускі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: