Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Трывожнае сальда
14:44, 30/07/2003, Алесь Драбчук, «Народная Воля»

Ёсьць людзi, якiя сьцьвярджаюць, што сажа белая, а сьнег чорны. Яны ўпарта ня хочуць бачыць рэчаіснасьць такой, якая яна ёсьць. Вядома, за такой пазыцыяй праглядваюцца асабiстыя iнтарэсы. Вось людзi i выдаюць жаданае за сапраўднае. Нешта падобнае назiраецца ў сферы гандлю з Расеяй. Як толькi нi нахвальваюць некаторыя чыноўнiкi нашы гандлёвыя стасункi з усходняй суседкай! Маўляў, гэта прыярытэтны напрамак, толькi гандаль з Расiяй дае iмпульс нашай эканомiцы, што без яго мы наагул прапалi б. Да таго ж на Захадзе нас нiхто не чакае, нашы вырабы там непатрэбныя... Безумоўна, нiхто не супраць гандлю з Расеяй. Наадварот, яго варта пашыраць i разьвiваць. Расея -- наш галоўны эканамiчны партнёр, i беларуская эканомiка настолькi прывязана да яе, што калi на ўсходзе "чыхнуць", дык нас "затрасе". Але ж давайце глядзець на рэчы рэальна.

Вось даныя замежнаэканамiчнага гандлю Беларусi за студзень--травень гэтага году. Яго аб`ём склаў больш за 8 мiльярдаў даляраў ЗША i ў параўнаньнi з такiм жа пэрыядам леташняга году павялiчыўся на 28 адсоткаў. Здавалася б, варта толькi радавацца. Аднак галоўная лiчба надта засмучае. Маецца на ўвазе адмоўнае сальда ў суме 418 мiльёнаў даляраў.

Кожны гандляр мяркуе мець прыбытак, займець як мага болей цьвёрдай валюты, якая дазваляе набываць на сусьветным рынку ўсё неабходнае ды развiваць сваю эканомiку. У нас жа атрымалася не прыбаўка цьвёрдай валюты, а яе памяншэньне аж на 418 мiльёнаў даляраў. Хiба гэта эфэктыўны гандаль?

Гандаль жа з краiнамi так званага далёкага замежжа цi з "краiнамi па-за СНД", як iх цяпер называюць, даў сальда з плюсам 686 мiльёнаў даляраў ЗША. Як бачым, добрая прыбаўка цьвёрдай валюты. I дасягнута яна таму, што экспарт нашай прадукцыi ў названыя краiны перавысiў iмпарт вырабаў адтуль. Вось вам i цана сьцьвярджэньняў: "На Захадзе нас нiхто не чакае". Чакаюць. I купляюць нашы рэчы, калi яны добрыя.

Але адкуль вялiкi мiнус? З-за гандлю з Расеяй. Яго сальда адмоўнае ў суме 1 мiльярд 139 мiльёнаў долараў. Усю цвёрдую валюту, якую мы зарабiлi ў гандлi з iншымi краiнамi, па сутнасцi аддалi Расеi ды яшчэ, вобразна кажучы, выграблі са сваiх засекаў тое, што заставалася, каб разьлiчыцца зь ёю. Калi экспарт беларускiх тавараў туды вырас на 17,6 адсоткі, дык iмпарт адтуль да нас -- на 38,4.

Скажуць, што Беларусь вымушана купляць там энерганосьбiты, а яны не танныя. Яно так. Але ж гандаль павiнен быць больш збалансаваны, а не "валютнай помпай", якая перакачвае туды "цвёрдыя грошы", якiх у нас i так мала. Так што гандаль з Расiяй патрабуе сур`ёзнага ўдасканаленьня.

Цяпер многiя пераконваюць, што пераход на расейскi рубель дапаможа нашай эканомiцы, бо ён -- цьвёрдая валюта i г.д. Наконт "цьвёрдасьцi" расейскага рубля можа сьцьвярджаць толькi той, хто нi разу не бываў у якой-нiбудзь заходняй краiне i не спрабаваў збыць там расейскiя рублi. Яны карыстаюцца там амаль такой жа рэпутацыяй як, прабачце, туалетная папера. Нарэшце, у якой валюце захоўваюць нашы грамадзяне свае зберажэньнi? Вы думаеце, нехта складвае ў панчоху расейскiя рублi? Ня трэба быць такiм наiўным. Людзi -- не дурнi i набываюць даляры, эўра, якiя ўжо даўно сталi самымi папулярнымi грашыма ў Беларусi. Яны прыйшлi да нас, нягледзячы на ўсе стараньнi чыноўнiкаў прасунуць сюды расейскi рубель. Даляры i эўра -- вось цьвёрдая i жаданая валюта. Чаму ж краiну iмкнуцца "прывязаць" не да iх, а да хiленькага расейскага рубля? Значыць, камусьцi гэта вельмi патрэбна. Каму? Ясна, што не нашаму народу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: