Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адазваны сьпікер
11:15, 30/07/2003, Наталя Віктарава, «Время новостей»

У Менску зноў прайшла сэрыя адставак і прызначэньняў. У панядзелак Аляксандар Лукашэнка прызначыў былога міністра энэргетыкі Ўладзімера Сямашку выконваючым абавязкі віцэ-прэм’ера, які курыруе паліўна-энэргетычны комплекс. Абавязкі самога міністра зараз выконвае былы яго першы намесьнік Эдуард Таўпянец. Статус выконваючых абавязкі захаваецца да таго часу, пакуль прызначэньні не зацьвердзіць парлямэнт.

Кіраўнік Саюзу прадпрымальнікаў Беларусі Аляксандар Патупа лічыць, што “ідзе фармаванне ўраду аптымістаў, якое можа дастаткова ўпэўнена казаць пра тое, што ў нас усё ў парадку”. На думку спадара Патупы, зьмены эканамічнага курсу ня будзе.

Да нядаўняга часу паліўна-энэргетычны комплекс ва ўрадзе курыраваў віцэ-прэм’ер Сяргей Сідорскі. Аднак 10 ліпеня Лукашэнка адправіў у адстаўку прэм’ера Генадзя Навіцкага, віцэ-прэм’ера Аляксандра Папкова, які курыраваў сельскую гаспадарку, і міністра сельскай гаспадаркі Міхаіла Русага. Сідорскі, чалавек старанны і ў той час патрабавальны да падначаленых, стаў выконваць абавязкі кіраўніка ўраду.

Лукашэнка відавочна шкадаваў аб адстаўцы Навіцкага, кажучы, што той пацярпеў праз свой мяккі характар. Тады прэзыдэнт паабяцаў уладкаваць звольненых чальцоў ураду.

У той вечар стала вядома пра новае месца працы сп.Навіцкага. Ён стаў сьпікерам савету рэспублікі, верхняй палаты беларускага парлямэнту і зьмяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Вайтовіча. Паводле інфармацыі газэты “Время новостей”, адазваць Вайтовіча вырашылі вечарам у пятніцу. І ў той самы вечар парлямэнтарам разаслалі запрашэньні на пазачарговую сэсію, што адбылася ўчора.

Аляксандар Вайтовіч быў зь ліку дэпутатаў, якія прызначаюцца прэзыдэнтам (у беларускім заканадаўстве ёсьць такая норма). Як патлумачылі карэспандэнту ў прэс-службе верхняй палаты парлямэнту, прэзыдэнт проста адазваў дэпутацкія паўнамоцтвы Вайтовіча, і той аўтаматычна перастаў быць старшынём верхняй палаты. Прычынай адазваньня Вайтовіча маглі стаць яго нядаўнія выказваньні ў абарону незалежных СМІ. Камэнтуючы прыпыненьне выхаду “Белорусской деловой газеты”, Вайтовіч заявіў: “Калі мы будуем дэмакратычную дзяржаву, то мы мусім ведаць, што ў нас павінна быць усялякая прэса... Мы павінны цярпіма да гэтага ставіцца, і прэса апазыцыйная неабходная ў грамадзтве. Апазыцыя -- гэта таксама нашыя грамадзяне”. Такім чынам, сп.Вайтовіч выбіўся з кагорты “патрабавальных і старанных аптымістаў”.


У апошні час Аляксандар Лукашэнка праяўляе вялікі інтарэс да парлямэнту. Беларускі прэзыдэнт таксама нагадаў, што да сыходу паўнамоцтваў парлямэнту застаўся год і дэпутатам час падумаць пра будучыню.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: